Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Шольц: Пуцін казаў, што Беларусь і Ўкраіна не павінны быць самастойнымі дзяржавамі


Оляф Шольц
Оляф Шольц

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц расказаў аб перамовах з Уладзімірам Пуціным перад пачаткам вайны, падчас якіх той заявіў, што Беларусь і Ўкраіна не павінны быць самастойнымі дзяржавамі. Нямецкі палітык агучыў гэта на дні адчыненых дзьвярэй у канцылярыі, піша Die Welt.

Ён абвінаваціў Пуціна ў тым, што той пачаў напад на Ўкраіну з «цалкам абсурдных» прычынаў.

«NATO ніколі не было пагрозай для Расеі», — сказаў канцлер, абвяргаючы абвінавачаньні ў тым, што краіны NATO не клапаціліся аб інтарэсах бясьпекі Расеі да вайны.

Перад вайной ён запэўніў Пуціна, што сяброўства Ўкраіны ў NATO «не стаіць на парадку дня на наступныя 30 гадоў».

«У Пуціна ёсьць „цалкам абсурдныя“ ідэі, і ён казаў яму, што, напрыклад, Беларусь і Ўкраіна насамрэч не павінны быць самастойнымі дзяржавамі», — гаворыцца ў матэрыяле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG