Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, на прыёме ў «прэдседацеля» пацікавіліся, чаму ім у калгасе вечна спрабуюць «заткнуць рот», каб раптам чаго ня ляпнулі?
«Прэдседацель» не на жарт раззлаваўся на праўленьне суседняга калгасу, якое ня хоча пускаць ягоны ўраджай у свае крамы.
На калгасным могілках — вялікая зачыстка. «Прэдседацелю» не падабаецца, што «стараверы» занадта заўзята пакланяюцца духам продкаў і знайшоў выйсьце: ня будзе крыжоў — зьнікне і праблема.
«Прэдседацель» тусуе сваіх падначаленых, як захоча: сёньня кіруеш сьвінафэрмай, заўтра будзеш вазіць салому на трактары.
«Прэдседацель» учыніў разнос падначаленым за бардак у калгасе: скаціна закарэла, тэхніку паела іржа. «Усіх пад нож!», — лямантуе ён.
Калгасьнікі з зайздрасьцю пазіраюць у бок суседняй гаспадаркі — там стары «прэдседацель» нарэшце пайшоў на пэнсію.
Брагыдзір суседняга калгасу асьмялеў настолькі, што пачаў вучыць азам гаспадаркі самога «прэдседацеля».
Разам з прагрэсіўным чалавецтам Саша і Сірожа чакаюць прыходу сапраўднай вясны — карціць патаўчыся ў перапоўненай электрычцы ды нарэшце засадзіць свае кроўныя соткі.
Калгасныя жанчынкі заварожаныя сваім «прэдседацелем» — цьвёрдая рука і суворы нораў узьдзейнічаюць на псыхіку бездакорна.
«Прэдседацель» страшна любіць сваіх «жэншчын» і перажывае, што тыя за калгаснымі ды хатнімі клопатамі недастаткова забаўляюцца.
Атачэньне «прэдседацеля» перакананае: чым меней «калхозьнікі» ведаюць праўды, тым будзе лепш для іх псыхічнага здароўя. Ня кажучы ўжо пра боса.
«Прэдседацель» абяцае «жэстачайшэ» пакараць тых, хто замест чаканых перамог прыносіць яму толькі маральныя пакуты — ягоная карова па лёдзе соўгаецца лепш, чым асобныя гора-хакеісты.
У «прэдседацеля» навязьлівая ідэя: кожная жанчына ў ягоным калгасе мусіць «пладзіцца і размнажацца» як тая труска.
«Прэдседацель» і ў думках не дапускае, што ягоным «калхозам» можа кіраваць нехта з боку. Таму на ўсялякі выпалак рыхтуе замену з уласнага кадравага рэзэрву — балазе, выбар сыноў-спадкаемцаў вялікі.
«Прэдседацель» так даўно кіруе «калхозам», што ўсё больш пачынае верыць у сваё манархічнае паходжаньне. Падазрэньні ўзмацніліся, калі ён атрымаў запрашэньне на інаўгурацыю спадкаемнага імпэратара ў далёкіх заморскіх землях.
«Прэдседацель» заклапочаны, як угаварыць кіраўніка суседняга калгасу падкінуць грошыкаў на падтрымку штаноў — той заўсёды просіць наўзамен неадэкватныя паслугі.
«Прэдседацель» знаходзіць час ня толькі на калгасныя справы, а і каб прадэманстраваць сваю адметную фізычную форму. Ці становіцца на канькі, ці сядае на ровар — заўсёды ён першы.
«Прэдседацель» не разумее, навошта малым дзецям ведаць пра ўсялякіх гадаў, якія нават ня водзяцца ў ягоным калгасе.
«Прэдседацель» толькі з выгляду суровы, а ўнутры вельмі сэнтымэнтальны. Яго хвалюе, чаму дзяўчаткі на каньках катаюцца ледзьве ня голенькія, а мужыкі з клюшкамі пацеюць у шлемах і швэдрах.
«Прэдседацель», гледзячы на больш пасьпяховых кіраўнікоў фэрмэрскіх гаспадарак, таксама захацеў крочыць у нагу з часам.
Тыдзень у калгаснай сажалцы лавілі хітрую Рыбку, ды толькі за хвост учапіліся, высьлізнула.
Рэвалюцыя масаў у некалі «крэпкім заакіянскім хазяйстве»: калгасьнікі стаміліся трываць свайго «прэдседацеля», патрабуюць амаладжэньня кадраў.
«Прэдседацель» заклапаціўся праблемай дывэрсыфікацыі — ніхто ня хоча сябраваць зь перадавым калгасам.
«Старым» Новым годам завяршыўся сьвяточны маратон. Для некаторых ён расьцягнуўся настолькі, што начыста пераблыталася, хто і чаго жадаў.
Саша і Сірожа віншуюць усіх сваіх сяброў з Новым годам!
Калгас рыхтуецца да Новага году. Нават «прэдседацель» у гэтыя дні ня супраць пераўвасобіцца ў гарэзьлівы вобраз.
«Прэдседацель» падсумоўвае чарговы год, пражыты на калгасным падворышчы. І дае зразумець, што аслабляць «жалезную хватку» не зьбіраецца.
Набліжаецца Год сьвіньні паводле ўсходняга календара. Якія сюрпрызы ён рыхтуе насельнікам асобна ўзятага кагласу?
Нават народныя пэрсанажы Саша і Сірожа, далёкія ад вялікіх дзяржаўных спраў, разумеюць, што ў большасьці сацыяльных дзяржаваў беспрацоўным плацяць дапамогу па беспрацоўі, а не бяруць зь іх дармаедзкі падатак.
«Прэдседацель» сустракае зіму ў поўнай баявой гатоўнасьці — у хакейным шлеме, на каньках і з клюшкай наперавес.
«Прэдседацель» палохае: ня будзеце гуртавацца вакол «моцнага лідэра», будзе як у суседзяў.
«Прэдседацель» нават не сумняецца, што застанецца кіраваць калгасам на чарговую пяцігодку.
Калгасны галава перакананы: ніхто лепш за яго ня здолее распараджацца агульнай маёмасьцю. Тым больш, калі на носе знакавы юбілей: «Скора калхозу 25 лет...»
У калгасе рыхтуюцца да сьвята песьні, зьедуцца ўдзельнікі з усёй ваколіцы.
«Прэдседацель» любіць, каб усё было на высокім мастацкім узроўні: «У хаце люстры і фантан, у бані з золата тапчан, у стылі ракако сарцір і гараж а-ля ампір».
«Прэдседацель» вырашыў уключыцца ў гонку ўзбраеньняў, якую распачалі іншыя перадавыя калгасы: «Я рэшыл: пара начаць нам аружжам таргаваць!»
Сьледам за суседнім калгасам «ацечэственныя» паштальёны таксама пераходзяць на новыя тэхналёгіі.
«Прэдседацель» настальгуе па «слаўных рэвалюцыйных дзяньках» — увесь у чырвоным гуляе, зялёныя балёнікі надзімае, шашкай контаррэвалюцыю пужае.
Па маладосьці «прэдседацель» сам быў у авангардзе ідэалягічнай барацьбы, таму не разумее, навошта мяняць правераную часам мадэль: «Штобы строем усе хадзілі, крэпка родзіну любілі».
«Прэдседацель» спраўна папаўняе бюджэт за кошт калгасных п’яніцаў. Для простага чалавека — россып гатункаў з рамантычнымі назвамі: ад «Беларускай атлянтыды» да «Чорнага вальсу».
«Прэдседацель» паабяцаў падвысіць пэнсіі старым, якія аддалі столькі сіл і здароўя для свайго калгасу. Тыя падлічылі і прасьлязіліся: прыбаўкі ня хопіць нават на самыя неабходныя лекі.
Заробкі ў калгасе зноў пайшлі на спад. Праўленьне зьбірае нарады, падключае «мазгаведаў» — ня могуць разабрацца, у чым прычына.
«Прэдседацель» заклапаціўся, што ў ягоным калгасе не хапае «штыкоў». А таму вырашыў на лета ставіць «пад ружжо» студэнтаў — «каб побач з бабай быў мужык, а ня проста нехта ў штанах».
Ну і каму цяпер верыць? Праваслаўныя герархі насылаюць адзін на аднаго праклёны ды дзеляць паству.
«Прэдседацель» паабяцаў сымэтрычны адказ любому агрэсару — узброіць 7 мільёнаў чалавек, уключна з пэнсыянэрамі і «жэншчынамі». У выпадку набліжэньня ворага кожная сям’я можа прэтэндаваць на пару «ствалоў».
Як паказвае практыка, колькасьць спартовых арэнаў не адбіваецца на якасьці гульні беларускіх хакеістаў, футбалістаў ды іншых дзяржаўных утрыманцаў.
Біць ці ня біць? «Прэдседацель» лічыць, што калі дзіця не разумее «нармальнага рускага языка», дык для прафіляктыкі можна крыху і ўваліць. Маўляў, потым яшчэ «дзякуй» скажа.
Як завабіць капітал у краіну, дзе адсутнічаюць гарантыі абароны прыватнай уласнасьці? Колькі яшчэ будзе панаваць «калгасны лад»?
Піць ці ня піць? Для асобна ўзятага «прэдседацеля» пытаньне нават не стаіць: піць! Прычым, не зважаючы на час сутак: «Піце ноч’ю і ў абед, нікакіх запрэтаў нет!»
Загрузіць яшчэ