Біць ці ня біць? «Прэдседацель» лічыць, што калі дзіця не разумее «нармальнага рускага языка», дык для прафіляктыкі можна крыху і ўваліць. Маўляў, потым яшчэ «дзякуй» скажа.
Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, хоць і вырасьлі ў экстрэмальным асяродку, але ад бацькоўскіх кухталёў не ў захапленьні.
А ці часта вы ў працэсе выхаваньня пераходзіце да сілавых аргумэнтаў?