Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па вяртаньні з Польшчы затрымалі 64-гадовую жанчыну


Жанна Вайніловіч, архіўнае фота
Жанна Вайніловіч, архіўнае фота

За ўдзел у пратэстах затрымалі Жанну Вайніловіч, цяпер яна ў СІЗА.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманьне ў канцы студзеня Жанны Вайніловіч. Вядома, што яна вярталася ў Беларусь з Польшчы. Яе затрымалі не адразу на мяжы, а празь некалькі дзён пасьля гэтага.

Вайніловіч інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) за нібыта ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту, яна ў СІЗА.

Праваабаронцы раяць сур’ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бясьпекі — не захоўваць фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам пратэстаў. Акрамя таго, людзей просяць уважліва праглядаць падпіскі ў сацыяльных сетках на наяўнасьць «экстрэмісцкіх» старонак, а таксама падабаек і камэнтароў на іх.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG