У калгасе рыхтуюцца да сьвята песьні, зьедуцца ўдзельнікі з усёй ваколіцы.
Нават Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, узброіліся гітарай ды гармонікам.
Але «прэдседацель» разрываецца паміж спортам і музыкай: «Зачэм вам міноры? Зачэм вам мажоры? Ідзіце качайцеся на трэнажоры!»
А што бліжэй вам — вялікі спорт ці музычная культура?