«Прэдседацель» знаходзіць час ня толькі на калгасныя справы, а і каб прадэманстраваць сваю адметную фізычную форму. Ці становіцца на канькі, ці сядае на ровар — заўсёды ён першы.
Ня могуць нічога зрабіць нават чэмпіёны-прафэсіяналы. Спрабуюць угнацца на лыжах — ды марна: сапяць, пацеюць, а ўсё роўна на круг адстаюць.
«Як такое можа быць? Абагнаў усіх алімпіяднікаў!», — не разумеюць Саша і Сірожа, наіўныя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча.
«Лыжы — эта сьвятое! Нельзя дапусьціць прастоя», — сьціплы, як заўсёды, «прэдседацель».
А вы ганарыцеся высокімі вынікамі фізкультурніка №1?