«Прэдседацель» нават не сумняецца, што застанецца кіраваць калгасам на чарговую пяцігодку.
«Скора апяць меня выбіраць!», — канстатуе ён. Ягоныя брыгадзіры ўжо атрымалі заданьне «выбіць» з падначаленых усялякую думку пра кадравую альтэрнатыву.
Адзінае, што просіць ад сваіх калгасьнікаў, — самім скласьці перадвыбарныя лёзунгі. «Людзі, прыдумайце, што вам сказаць!», — заклікае ён.
Саша і Сірожа, народныя героі мастака Аляксея Хацкевіча, у лёгкім шоку ад пэрспэктыўных плянаў начальніка, але ня маюць ніякіх рычагоў уплыву.
А вы верыце, што «прэдседацель» калі-небудзь стоміцца ад улады?