Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры зялёныя ракеты для «прэдседацеля»: «Я запароліў навасныя ўсе сюжэты» 


Атачэньне «прэдседацеля» перакананае: чым меней «калхозьнікі» ведаюць праўды, тым будзе лепш для іх псыхічнага здароўя. Ня кажучы ўжо пра боса.

«Мудры рукавадзіцель» даўно падзяліў крыніцы інфармацыі на чэсныя і «прочыя», чым пазбавіў электарат пакуты выбару. А падначаленыя і радыя старацца.

«Я запароліў навасныя ўсе сюжэты: паролем будуць тры зялёныя ракеты!», — задаволены ўласным ноў-хаў адзін з набліжаных.

У роспачы нават Саша і Сірожа, народныя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча: нават для іх абразьліва чакаць адмашкі ў выглядзе «трох зялёных ракет».

А вас насьцярожвае, калі хтосьці пачынае дзяліць на сваіх і чужых?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG