«Прэдседацель» толькі з выгляду суровы, а ўнутры вельмі сэнтымэнтальны. Яго хвалюе, чаму дзяўчаткі на каньках катаюцца ледзьве ня голенькія, а мужыкі з клюшкамі пацеюць у шлемах і швэдрах.
«Фігурнае катаніе — эта мір і працьвітаніе, — дрыготкім голасам прамаўляе ён. — А хто ня стане на канькі, урэжу грошы і пайкі!».
Саша і Сірожа, народныя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча, агаломшаныя перакваліфікацыяй «патрона»: якой забавай «захварэе» наступным разам?
А вас радуе, што «прэдседацель» такі спартыўны мужчына?