«Прэдседацель» так даўно кіруе «калхозам», што ўсё больш пачынае верыць у сваё манархічнае паходжаньне. Падазрэньні ўзмацніліся, калі ён атрымаў запрашэньне на інаўгурацыю спадкаемнага імпэратара ў далёкіх заморскіх землях.
«Паеду к імператару, культуры набяруся! Вярнуся ў калхоз, манархам абярнуся!», — у чаканьні цудадзейнага пераўвасабленьня навасьпечаны «калега» па блакітнай крыві.
Народ тым часам пацяшаецца.
«Ну проста з гразі ў князі», — пасьмяхаюцца Саша і Сірожа, вясёлыя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча.
А вам не падаецца, што «прэдседацель» даўно валадарыць у сваёй гаспадарцы як кароль?