22-гадовая Дзінара Алімбекава зь вёскі Каменка, што ў Чавускім раёне, сёньня стала алімпійскай чэмпіёнкай у складзе біятлённай зборнай Беларусі. У Чавусах спадзяюцца, што посьпех выхаванкі тутэйшай школы алімпійскага рэзэрву Дзінары Алімбекавай дапаможа скончыць будоўлю біятлённай трасы і стрэльбішча.