Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пробе расейскай бабсьлеісткі Надзеі Сяргеевай знайшлі допінг


Расейская бабсьлеістка Надзеі Сяргеевай, якая выступіла на спаборніцтвах у Пхёнчхане, праваліла тэст на допінг. Пра гэта паведамляе «Спорт-Экспресс» са спасылкай на прэзыдэнта Фэдэрацыі бабслэю Расеі Аляксандра Зубкова.

Ён удакладніў, што нейкае рэчыва было знойдзена празь пяць дзён пасьля таго, як спартсмэнка здала «чыстую пробу». Пра які менавіта забаронены прэпарат ідзе гаворка, невядома, але гэта не мэльдоній, перадае выданьне.

Сяргеева заняла 12-е месца ў спаборніцтвах двоек.

Напярэдадні спартыўны арбітражны суд пазбавіў расейскага кёрлінгіста Аляксандра Крушальніцкага бронзавага мэдаля на Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі. У яго допінг-пробе раней быў выяўлены мэльдоній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG