Пра гэта стала вядома інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» з крыніц, знаёмых з сытуацыяй.
Бартавы тэхнік Станіслаў Карэнскі, які загінуў у аварыі на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорту Ндола ў Кіншасе, быў, як і камандзір экіпажа Віктар Брэжнеў, грамадзянінам Беларусі.
54-гадовы Карэнскі — ураджэнец пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёну (Менская вобласць). Пражываў у Наваполацку (Віцебская вобласьць).
Аб гібелі Брэжнева, грамадзяніна Ўзбэкістана апэратара Жумабеева і бартавога тэхніка Карэнскага паведаміў 31 кастрычніка беларускі тэлеграм-канал «Ад Вінта», прысьвечаны авіяцыі.
Борт належаў кангалезскім ВПС, прычыны аварыі не называліся.
Паведамлялася, што Брэжнеў быў прышпілены і памёр на месцы аварыі, Жумабееў і Карэнскі памерлі па дарозе ў бальніцу.
- У 2017 годзе грамадзяне Беларусі, якія пацярпелі пры крушэньні гелікоптэра ў ДРК, выжылі і былі дастаўлены ў бальніцу.
- Аб гібелі беларусаў у суседняй з ДРК Рэспубліцы Конга ў выніку крушэньня гелікоптэраў паведамлялася ў 2011 (Аляксандр Косыраў) і 2012 гадах (М. Ф. Чаранкоў).
Форум