Зборную Беларусі ў хакеі, калі яна праводзіла ў Францыі гульні «Эўравыкліку» ў канцы мінулага тыдня і пачатку гэтага, абшукалі ў цягніку, расказаў відавочца «Прэсболу». У час ператрусу ў вагоне цягніка пільна аглядалі асабістыя рэчы гульцоў і трэнэраў.