Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімір Клічко прайграў баксэрскі паядынак брытанцу Энтані Джошуа


Ўкраінскі легендарны баксэр Уладзімір Клічко прайграў Джошуа зь Вялікай Брытаніі ў паядынку ў супэрцяжкай вазе. Бой быў спынены ў 11-м раўндзе.

Бой, які праходзіў 29 красавіка ў прысутнасьці 90 000 гледачоў на «Ўэмблі Арэне» у Лёндане, спыніў рэфэры пасьля таго, як 41-гадовы Клічко атрымаў шквал удараў у 11-м раўндзе.

Перамога Джошуа дадала яму тытул чэмпіёна паводле вэрсіі WBA да ягонага пояса IBF. Цяпер ён выгуляў усе 19 сваіх прафэсійных баёў.

​Упершыню Джошуа адправіў Клічко ў накдаўн у пятым раўндзе. Затым у шостым раўндзе ўжо Клічко адправіў 27-гадовага брытанца ў накдаўн. У 11-м раўндзе Ўладзімір двойчы пабываў на падлозе рынгу.

«Сёньня перамог найлепшы, і гэта маштабная падзея для боксу, — сказаў пасьля бою Ўладзімір Клічко для Sky Sports. — Двое джэнтэльмэнаў змагаліся адзін з адным. Энтані быў лепшы сёньня. Гэта вельмі сумна, што я не зрабіў гэтага сёньня».

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падзякаваў Уладзіміру Клічку за барацьбу. «Вельмі годны бой. Мы з табой, Уладзімір!» — паведамляецца на Facebook-старонцы Парашэнкі.

Уладзімір Клічко, які дамінаваў у супэрцяжкім дывізіёне на працягу амаль дзесяці гадоў, страціў свае тытулы WBA, IBF, WBO, прагуляўшы Тайсану Ф'юры ў Дусэльдорфе ў лістападзе 2015 году.

Ён таксама ёсьць алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы залаты мэдаль на Алімпійскіх гульнях 1996 году ў Атланце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG