Міжнародны Алімпійскі камітэт ухваліў форму для расейскіх спартоўцаў, якія будуць выступаць на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі пад нэўтральным сьцягам.
Рэдакцыя газэты «Прессбол» назвала лыжніка Сяргея Далідовіча «Чалавекам году» у беларускім спорце.
У канфэрэнц-залі Беларускай фэдэрацыі футболу адбылася прэзэнтацыя кнігі «Аляксандар Пракапенка. Народны футбаліст». Аўтары дакумэнтальна-біяграфічнага выданьня — сын гульца «залатога» складу менскага «Дынама» Зьміцер Пракапенка і тэлежурналіст Сяргей Лісічкін.
Ганна Музычук, чэмпіёнка сьвету па хуткіх шахматах і бліц-шахматах 2016 году, страціць свае тытулы, бо яна адмовілася ўдзельнічаць у Чэмпіянаце сьвету ў Саудаўскай Арабіі.
У гарналыжным цэнтры Secret Garden беларуска ў супэрфінале змагла апярэдзіць славутую кітаянку Ксю Ментао.
Экс-першая ракетка сьвету Вікторыя Азаранка атрымала wild card на ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе прэс-служба турніру.
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў правярае зьвесткі аб злоўжываньнях, якія нібыта мелі месца пры выбары Бразыліі арганізатаркай летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году, паведамляе газэта The Wall Street Journal.
Заўтра тыя ж пэрсанажы на расейскіх тэлеканалах будуць даводзіць публіцы, што расейскія спартоўцы, якія паедуць на Алімпіяду пад нэўтральным сьцягам — гэта сапраўдныя героі Расеі, якія адстаялі яе гонар, якія далі адпор яе ворагам, у іх сьцяг у сэрцы і гэтак далей.
Алімпійскі сход Алімпійскага камітэта Расеі падтрымаў заяву расейскіх спартоўцаў, якія гатовыя выступаць на Алімпійскіх гульнях 2018 гадоў у нэўтральным статусе.
Паводле ТАСС, такую заяву зрабіла сёньня старшыня камісіі спартоўцаў Алімпійскага камітэту Расеі (АКР) Соф’я Вялікая. Яна паведаміла, што ўсе атлеты, якія перадалі паведамленьні ў камісію спартоўцаў АКР, гатовыя выступіць у нэўтральным статусе на Гульнях у Пхёнчхане, ніводзін спартовец не адмовіўся.
Фэдэрацыя Расеі па біятлёне зьмяніла свой статус у Міжнародным саюзе біятляністаў (IBU) з прычыны допінгавага скандалу.
Ці справядлівае рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту наконт расейскай зборнай? Як варта дзейнічаць у гэтай сытуацыі Беларусі і як яна будзе дзейнічаць? У чым супадаюць, а ў чым адрозьніваюцца дзяржаўныя інтарэсы Беларусі і Расеі? На гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце спрачаюцца палітычны аналітык Пётра Пятроўскі і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Родныя і сябры дачасна памерлага футбаліста менскага «Дынама» Аляксандра Пракапенкі распачалі збор сродкаў на кнігу пад назвай «Народны футбаліст».
Домрачава выйграла спрынтарскую гонку на 7,5 км на другім этапе Кубка сьвету ў аўстрыйскім Хохфільцэне.
Беларуская фэдэрацыя футболу (БФФ) адклала ўрачыстасьці з нагоды падсумаваньня вынікаў сэзону 2017 году на больш позьні тэрмін. Прычына — аспрэчваньне рашэньня ў так званай «справе Верамко». Такім чынам, чэмпіёнства БАТЭ застаецца пад пытаньнем.
Гулец зборнай Партугаліі і мадрыдзкага «Рэала» Крышціяну Раналду атрымаў «Залаты мяч» як лепшы футбаліст Эўропы ў 2017 годзе. Цырымонія адбылася 7 сьнежня ў Парыжы на Эйфэлевай вежы.
Для беларускіх хакеістаў гэтае рашэньне мае прынцыповае значэньне: у выпадку няўдзелу расейцаў іх месца магла б заняць нацыянальная зборная Беларусі.
Афіцыйнае рашэньне наконт удзелу расейскіх спартоўцаў у зімовай Алімпіядзе 2018 году ці наконт байкоту будзе абвешчана 12 сьнежня, падчас Алімпійскага сходу з удзелам патэнцыйных кандыдатаў, трэнэраў, кіраўнікоў фэдэрацый і спартовых функцыянэраў.
Беларускі НАК «у шоку» ад адхіленьня Расеі, але пра адмову ад удзелу не гаворылася.
Напярэдадні Міжнародны алімпійскі камітэт адхіліў зборную Расеі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе-2018. Падстава — сыстэматычныя маніпуляцыі ў антыдопінгавай сыстэме.
Свабода адказвае на асноўныя пытаньні пра найвялікшы допінгавы скандал у гісторыі спорту — расейскі допінгейт.
Кіраўнік Усясьветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйг Рыды заявіў, што Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў абгрунтаванае рашэньне, адхіліўшы расейскую зборную ад удзелу ў Алімпіядзе 2018 году ў сувязі з маніпуляцыямі з допінгавым кантролем.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў расейскай алімпійскай камандзе выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2108 у Пхэнчхане — у сувязі з «сыстэматычнымі маніпуляцыямі ў анты-допінгавай сыстэме».
Беларусь заняла другую пазыцыю паводле колькасьці алімпійскіх мэдалёў, якія былі забраныя пасьля завяршэньня Алімпійскіх гульняў.
На пасяджэньні выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту ў Лязане чакаецца абвяшчэньне рашэньня аб удзеле расейскай зборнай у зімовай Алімпіядзе-2018 у Пхэнчхане (Паўднёвая Карэя).
На сайце Дзяржаўнай службы занятасьці разьмешчана вакансія трэнэра нацыянальнай зборнай па біятлёне. Спэцыялісту абяцаюць заробак ад 21 474 рублёў.
Фэдэрацыя хакея Беларусі ў афіцыйнай заяве выказала сваю пазыцыю што да ўдзелу Расеі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане.
Новыя доказы могуць прывесьці да санкцый супраць расейскіх спартоўцаў напярэдадні зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году. Рашэньне наконт санкцыяў будзе прынятае на сустрэчы ў Лязане, якую правядзе 5 сьнежня выканаўчы дырэктар МАК.
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва назвала праўдзівымі дадзеныя, атрыманыя ад расейскага выкрывальніка выкарыстаньня допінгу Грыгорыя Родчанкава з базы маскоўскай лябараторыі аб тэстах са студзеня 2012 году па жнівень 2015 году.
У інтэрвію The New York Times інфарматар Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Грыгорый Родчанкаў заявіў, што перад Гульнямі ў Сочы 2014 году яго нібыта прасілі сапсаваць аналізы ўкраінскай біятляністкі Віты Семярэнка.
У Нацыянальнай школе прыгажосьці прадставілі нацыянальную форму, у якой беларускія спартоўцы будуць выступаць на Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхане.
Арганізацыя «Футбол супраць расізму ў Эўропе» (FARE) падрыхтуе памятку для заўзятараў-гомасэксуалаў да чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году ў Расеі.
Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) падтрымала Расею як гаспадыню чэмпіянату сьвету 2018 году, указаўшы на адсутнасьць доказаў «маштабнага ўжываньня допінгу расейскімі футбалістамі».
У Сьледчым камітэце Расеі заяўляюць, што могуць даць Сусьветнаму антыдопінгаваму агенцтву і Міжнароднаму алімпійскаму камітэту пацьверджаньні такіх маніпуляцый.
На чэмпіянаце сьвету па футболе, які пройдзе ў 2018 годзе ў Расеі, судзьдзі ўпершыню атрымаюць права прыпыняць і адмяняць матчы, калі падчас гульні будуць праявы расізму.
Упершыню беларуска ўзначаліла эўрапейскі рэйтынг у пуле — адной з самых папулярных разнавіднасьцяў лузнага більярду. У жніўні 20-гадовая Маргарыта Фефілава стала першай на этапе Эўратуру ў Нідэрляндах, а нядаўна паўтарыла вынік у Партугаліі.
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF) падоўжыла забарону на ўдзел расейскіх лёгкаатлетаў у міжнародных спаборніцтвах. Рашэньне абвешчана па выніках паседжаньня Рады фэдэрацыі ў Манака.
Галоўны трэнэр менскага «Дынама» Сяргей Гурэнка пасьля перамогі над «Віцебскам» 4:1 у апошнім туры чэмпіянату Беларусі абрынуўся з крытыкай на кіраўніцтва барысаўскага БАТЭ.
Грыгорый Родчанкаў, які ўзначальваў маскоўскую антыдопінгавую лябараторыю, гатовы даць інфармацыю аб ўжываньні допінгу ў расейскім футболе.
23 лістапада на «Барысаў Арэне» адбыўся чарговы матч групавой стадыі футбольнай Лігі Эўропы. Мясцовы БАТЭ прымаў бялградзкую «Црвэну Звэзду». Гульня закрыла міжнародны футбольны сэзон у Беларусі.
23 лістапада а 21-й гадзіне на «Барысаў Арэне» адбудзецца чарговы матч групавой стадыі футбольнай Лігі Эўропы. Мясцовы БАТЭ прыме бялградзкую «Црвэну Звэзду». Гульня закрые міжнародны футбольны сэзон у Беларусі.
Адзін тур засталося правесьці ў найвышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі. Інтрыга з вызначэньнем пераможцы захоўваецца да апошняга — любая асечка на фінішы можа кардынальна зьмяніць расклад у тройцы лідэраў.
Ганаровы прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Расеі заклікаў расстраляць чалавека, які паведаміў пра арганізаваны допінг у расейскім спорце.
Футбольны клюб БАТЭ падаў у суд на заўзятара Аляксандра Вянгерскага, які выбег на поле «Барысаў-Арэны» зь бел-чырвона-белым сьцягам падчас матчу Лігі Эўропы.
Усясьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) прызнала Расейскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА) не адпаведным кодэксу арганізацыі і адмовілася аднавіць яго акрэдытацыю. Рашэньне прынятае 16 лістапада на пасяджэньні WADA ў Сэуле.
Экс-гулец баскетбольнай зборнай Беларусі заявіў, што ня бачыць розьніцы паміж беларусамі і расейцамі.
У Менску завершыўся фінал Кубку Фэдэрацыі па вялікім тэнісе. Беларускі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка саступілі ў парнай сустрэчы амэрыканкам Шэлбі Роджэрс і Кока Вандэрвэге ў двух сэтах — 3:6 і 6:7.
У менскай «Чыжоўка-Арэне» працягваюцца матчы за званьне пераможцы Кубку Фэдэрацыі паміж жаночымі тэніснымі зборнымі Беларусі і ЗША.
Журналіст Зьміцер Ягораў узяў удзел у Атэнскім клясычным маратоне ў Грэцыі, гісторыі якога больш за 2,5 тысячы гадоў.
Загрузіць яшчэ