Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны саюз біятляністаў пазбавіў Расею права голасу праз допінг


Ілюстрацыйнае фота. Расейскія спартоўцы на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, 2014 год
Ілюстрацыйнае фота. Расейскія спартоўцы на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, 2014 год

Фэдэрацыя Расеі па біятлёне зьмяніла свой статус у Міжнародным саюзе біятляністаў (IBU) з прычыны допінгавага скандалу.

У заяве, апублікаванай IBU 10 сьнежня, сказана, што цяпер Расея ня будзе мець права голасу на зьездах IBU, але можа працягваць удзельнічаць у мерапрыемствах.

Прэзыдэнт IBU Андэрс Бэсбэрг заявіў, што рашэньне будзе дзейнічаць ад пачатку да канца сэзону 2017/2018.

Як гаворыцца ў заяве арганізацыі, яе выканаўчы камітэт разгледзіць магчымасьць аднаўленьня поўнага сяброўства Расейскай Фэдэрацыі пазьней. Але спачатку Міжнародны алімпійскі камітэт павінен адмяніць спыненьне працы расейскага нацыянальнага камітэту, з пачатку 2017 году ніякіх допінгавых парушэньняў расейскіх біятляністаў не павінна быць зафіксавана, а Расейская Фэдэрацыя біятлёну павінна цалкам супрацоўнічаць у расьсьледаваньні прыцягненьня расейскіх чыноўнікаў да «допінгавай змовы».

За што Расею адхілілі ад Алімпіяды? Адказы на галоўныя пытаньні пра допінгавы скандал

IBU таксама заявіў, што яго выканаўчая рада можа вырашыць працягнуць абмежаваньні сяброўства Расеі, калі гэтыя ўмовы ня будуць выкананыя.

Расейскі выкрывальнік дзяржаўнай праграмы выкарыстаньня допінгу ў расейскім спорце Грыгоры Родчанкаў, які цяпер жыве ў ЗША, раней заяўляў, што біятлён быў тым відам спорту, які падчас Алімпійскіх гульняў у Сочы знаходзіўся ў цэнтры расейскага дзяржаўнага падману.

Пасьля першых выкрыцьцяў Родчанкава, якія ён зрабіў увесну 2015 году, Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва ў ліпені 2015 году апублікавала даклад аб масавым ўжываньні забароненых прэпаратаў у расейскім спорце. Як паказала міжнароднае расьсьледаваньне, у Расеі на працягу некалькіх гадоў шырока ўжывалася інстытуцыянальная допінгавая сыстэма — створаная і падтрыманая расейскай дзяржавай праграма ўжываньня допінгу расейскімі спартоўцамі і ўтойваньне гэтага ці падмена пробаў дзякуючы супрацоўніцтву расейскіх спэцслужбаў і лябараторыяў.

Гэта прывяло, сярод іншага, да забароны ўдзелу многіх расейскіх спартоўцаў, у прыватнасьці ўсіх лёгкаатлетаў, ва ўсіх афіцыйных міжнародных спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі і нядопуску да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году больш як ста расейскіх спартоўцаў, а да летніх Паралімпійскіх гульняў — усіх расейскіх паралімпійцаў.

Зборную Расеі адхілілі ад зімовай Алімпіяды-2018. Парфяновіч: Хай будзе ўрокам!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG