Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ згуляў унічыю з «Црвэнай Звэздай» і апусьціўся на апошняе месца ў групе


БАТЭ правёў апошнюю міжнародную гульню дома ў гэтым сэзоне
БАТЭ правёў апошнюю міжнародную гульню дома ў гэтым сэзоне

23 лістапада на «Барысаў Арэне» адбыўся чарговы матч групавой стадыі футбольнай Лігі Эўропы. Мясцовы БАТЭ прымаў бялградзкую «Црвэну Звэзду». Гульня скончылася зь лікам 0:0.

Гэты матч закрыў міжнародны футбольны сэзон у Беларусі.

Нямецкі "Кёльн" выйграў у "Арсэнала" 1:0.

Пасьля пяці тураў беларуская каманда апусьцілася з трэцяга на апошняе, чацьвёртае месца ў групе. Для выхаду з групы БАТЭ патрэбная перамога над "Арсэналам" у Лёндане.

Турнірнае становішча ў групе Н:

1. «Арсэнал» (Лёндан) — 10 балаў (розьніца мячоў 8-3).
2. «Црвэна Звэзда» (Бялград) — 6 (2-2).
3. «Кёльн» — 6 (7-7).
4. БАТЭ (Барысаў) — 5 (6-10).

Барысаўцы зноў прэтэндуюць на чэмпіёнства Беларусі

Паралельна БАТЭ вырашае і іншую важную для сябе задачу — змагаецца за чэмпіёнскі тытул у нацыянальным першынстве. Перад апошняй гульнёй барысаўцы вырваліся на першае месца ў найвышэйшай лізе і падвысілі шанцы на тое, каб 12-ы раз стаць чэмпіёнамі Беларусі.

10 лістапада апэляцыйны камітэт Беларускай фэдэрацыі футболу перагледзеў ранейшае рашэньне ў гэтак званай «справе Верамко» ды пастанавіў вярнуць барысаўскаму клюбу БАТЭ 3 балы за вераснёўскую перамогу супраць «Слуцку».

Фотагалерэя: БАТЭ ня здолеў выйграць у «Црвэна Звэзда», якую ў Барысаве падтрымлівалі расейскія фанаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG