Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі за паўкроку ад званьня найлепшых тэнісістак сьвету


У менскай «Чыжоўка-Арэне» працягваюцца матчы за званьне пераможцы Кубку Фэдэрацыі паміж жаночымі тэніснымі зборнымі Беларусі і ЗША.

Беларускі ўпершыню дайшлі да стадыі фіналу, амэрыканкі — 17-разовыя пераможцы турніру, які лічыцца неафіцыйным чэмпіянатам сьвету.

У стартавых паядынках усталявалася раўнавага. 11 лістапада першы нумар зборнай ЗША Кока Вандэрвэге ўпэўнена перамагла Аляксандру Сасновіч, а Арына Сабаленка нечакана лёгка адолела Слоан Стывенс.

12 лістапада Сабаленка ня здолела супрацьстаяць напору Вандэрвэге, затое ў драматычнай сустрэчы рэабілітавалася Сасновіч — 8:6 на тайбрэку ў трэцім сэце са Стывенс.

Аляксандра Сасновіч
Аляксандра Сасновіч

Такім чынам, дзеля вызначэньня пераможцы спатрэбіцца парная сустрэча.

Перад вырашальным матчам капітан Эдуард Дуброў зрабіў нечаканую замену: замест першапачаткова заяўленай пары Вера Лапко/Лідзія Марозава ён вырашыў спыніць выбар на ўсё тых жа Сасновіч і Сабаленцы. За амэрыканак згуляюць Шэлбі Роджэрс і Кока Вандэрвэге.

Увесь час за фіналам Кубку Фэдэрацыі з трыбуны «Чыжоўка-Арэны» назіраюць вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як вынікае з рэйтынгу тэніснай фэдэрацыі, амэрыканкі знаходзяцца істотна вышэй за беларусак.

Беларусь. Арына Сабаленка (78 месца ў адзіночным рэйтынгу), Аляксандра Сасновіч (87), Вера Лапко (131), Лідзія Марозава (478).

ЗША. Кока Вандэвэге (10-я пазыцыя ў сусьветным рэйтынгу), Слоўн Стывэнс (13), Шэлбі Роджэрс (59), Элісан Рыске (70).

Былая першая ракетка плянэты Вікторыя Азаранка ў Менск не прыехала з прычыны судовага працэсу з былым цывільным мужам за апеку над агульным сынам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG