Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына неадкладна дасылае Ўкраіне яшчэ адну сыстэму Patriot


Сыстэма супрацьпаветранай абароны Patriot, ілюстрацыйнае фота
Сыстэма супрацьпаветранай абароны Patriot, ілюстрацыйнае фота

Нямеччына перадае Ўкраіне яшчэ адну сыстэму супрацьпаветранай абароны Patriot для адбіцьця расейскіх паветраных нападаў. Пра гэта паведамляе міністэрства абароны краіны.

Зэнітна-ракетную сыстэму выдзеляць з запасаў бундэсвэра. Як гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны, комплекс Patriot павінен быць перададзены ўкраінскаму боку неадкладна. «Мы ідзем у нашай падтрымцы Ўкраіны так далёка, як можам гэта зрабіць з улікам нашай уласнай боегатоўнасьці», – заявіў міністар абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падзякаваў канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу за прадстаўленьне дадатковай сыстэмы Patriot, сыстэм IRIS-T і Skynex, ракет і боепрыпасаў да зэнітна-ракетных сыстэм. «Заклікаю ўсіх іншых лідэраў дзяржаў-партнэраў ісьці за гэтым прыкладам», – напісаў ён.

  • Рашэньне аб перадачы зэнітна-ракетнага комплексу прынятае на тле масіраваных атак з боку Расеі па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны. У ноч на 11 красавіка была цалкам зьнішчаная найбуйнейшая ў Кіеўскай вобласьці Трыпальская цеплаэлектрастанцыя. Удары зазналі аб'екты энэргетычнай інфраструктуры ў Харкаўскай, Запароскай, Сумскай і Львоўскай абласьцях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG