Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пра дапамогу Ўкраіне: «Трэба надаць яе ў выглядзе крэдыту, а не падарунку»


Дональд Трамп, сакавік 2024
Дональд Трамп, сакавік 2024

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што «рэспубліканцы гатовыя падтрымаць дадатковую дапамогу Украіне, калі яна будзе прадстаўленая ў форме крэдыту»

Трамп падчас выступу разам са сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Майкам Джонсанам заявіў, што яны разглядаюць «гэта проста цяпер», і думаюць аб тым, каб «зрабіць гэта ў форме крэдыту, а ня проста падарунку».

«Мы працягваем раздаваць падарункі на мільярды і мільярды даляраў, і мы разгледзім гэтае пытаньне. Але значна больш важны для мяне той факт, што Эўропа павінна зрабіць крок наперад і даць грошы. Яны павінны зраўняцца у выдатках. Калі яны не дадуць сувымерна, мне будзе вельмі прыкра, таму што яны пацярпяць значна больш, чым мы», — сказаў ён.

  • Меркаваны прэтэндэнт на прэзыдэнцтва ў ЗША раней скептычна выказваўся па гэтым пытаньні і казаў, што падтрымка Украіны не зьяўляецца жыцьцёва важным інтарэсам ЗША і што асноўную частку дапамогі павінна даваць Эўропа. Ягоная пазыцыя паўплывала на рэспубліканцаў Кангрэсу, дзе пакуль застаецца заблякаванай дапамога Украіне.
  • Раней выданьне Washington Post са спасылкай на ананімныя крыніцы паведаміла, што Дональд Трамп мае плян завяршэньня вайны Расеі ва Ўкраіне. Ён нібыта плянуе націснуць на ўкраінскія ўлады і прымусіць адмовіцца ад акупаваных тэрыторый. Дарадца былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джэйсан Мілер абверг матэрыял выданьня і назваў гэтае паведамленьне фэйкавым.
  • Раней Трамп заяўляў, што ў выпадку перавыбраньня на пасаду прэзыдэнта ЗША ён спыніць вайну ва Ўкраіне на працягу 24 гадзін. Паводле яго, ён зьбярэ ў сваім кабінэце прэзыдэнтаў Украіны і Расеі Ўладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, а з кабінэта яны выйдуць ужо з мірным пагадненьнем. Дэталі гэтага пляну Трамп не раскрывае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG