Як беларусы ўспрынялі фільмы тэлеканалу НТВ, скіраваныя супраць Аляксандра Лукашэнкі – адказ на гэтае пытаньне паспрабавалі атрымаць сацыёлягі з агенцтва Baltic Surveys.
У сусьветнай прэсе не сьціхае погалас пасьля публікацыі больш чым 90 тысяч сакрэтных дакумэнтаў аб аўганскай вайне.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэклярацыі двух прэзыдэнтаў. Тэрміны візыту будуць узгодненыя па дыпканалах.
Літва і Беларусь маглі б прапанаваць турыстам адзіны маршрут па былой тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Такую ідэю выказаў прэм'ер-міністар Літвы.
Пад такім загалоўкам расейскі "Коммерсант" зьмясьціў артыкул пра беларуска-сырыйскае супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры.
"Два гады дом не заняты, і няма сыгналаў, што сытуацыя зьменіцца. Ня мае сэнсу плаціць за тое, што не выкарыстоўваецца", – заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі.
Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс, які знаходзіцца ў адпачынку, удзельнічае ў велапрабегу па гістарычных мясьцінах Вялікага княства Літоўскага ў Беларусі.
Расейскі прафсаюз работнікаў СМІ "Праца і творчасьць" занепакоены "кампаніяй па дыскрэдытацыі лідэра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі".
У артыкуле пад такой назвай на сайце фундацыі Jamestown канадзкі дасьледчык Дэйвід Марплз аналізуе перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі.
Іран заявіў, што санкцыі Эўразьвязу не дапамогуць міжнароднай супольнасьці ўзнавіць перамовы наконт іранскай ядзернай праграмы і ня зьменяць намеру Тэгерану разьвіваць гэтую праграму.
Эўрапейскі Зьвяз афіцыйна зацьвердзіў новыя санкцыі супраць Ірану.
26 ліпеня вайсковы трыбунал у Камбоджы вынес прысуд былому начальніку турмы пры рэжыме “чырвоных кхмэраў” Канг Кек Іеў.
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Беларусі.
Сёньня завяршаецца візыт у Менск прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Сёньня сырыйская дэлегацыя бярэ ўдзел у паседжаньні двухбаковай Рады дзелавога супрацоўніцтва.
Беларусь і Сырыя маюць намер рэалізаваць трохбаковыя праекты ў сфэры эканомікі з Вэнэсуэлай і Катарам, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам.
У гомельскіх актывістаў міліцыянты канфіскавалі больш за 200 віншавальных паштовак з нагоды абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі 27 ліпеня.
Былы памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер у інтэрвію тэлеканалу ARU адзначыў, што не прымае ўсур'ёз абяцаньні Вэнэсуэлы, а таксама кантракты на пастаўку ў Беларусь энэрганосьбітаў.
Будучая прэзыдэнцкая кампанія ў Беларусі будзе няпростай. Пра гэта заявіў у інтэрвію DELFI пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.
У Беларусь зь першым афіцыйным візытам прыбыў прэзыдэнт Сырыі Башар Асад. Сёньня ён сустрэўся з А. Лукашэнкам, заўтра возьме ўдзел у двухбаковым эканамічным форуме.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сустрэнецца зь літоўскім прэм'ерам Андрусам Кубілюсам 27 ліпеня ў Нясьвіжы. Сустрэча будзе мець нефармальны характар.
Напярэдадні візыту ў Беларусь сірыйскага лідэра Башара Асада Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію сірыйскай газэце “Аль-Ватан”. Значная частка гутаркі была прысьвечаная стасункам Беларусі з Расеяй і Злучанымі Штатамі.
Публікацыя дзясяткаў тысяч сакрэтных дакумэнтаў аб вайне ў Аўганістане на сайце WikiLeaks.org зноў зьвярнула ўвагу сьвету на дзейнасьць гэтай даволі таямнічай арганізацыі, якая ўзьнікла тры гады таму, але адзначыла сваё існаваньне некалькімі вельмі гучнымі публікацыямі.
Беларуская тэма застаецца адной з найбольш запатрабаваных у расейскіх СМІ. Многія найбуйнейшыя тэлеканалы і газэты за апошнія дні адзначыліся новымі матэрыяламі пра Беларусь і яе кіраўніцтва.
У Варшаве выйшла брашура Зянона Пазьняка “Дэклярацыя – першы крок да Незалежнасьці”, прымеркаваная да 20-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР і ўтварэньня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. У размове з карэспандэнтам Свабоды аўтар узгадвае падзеі 20-гадовай даўніны.
Такое пытаньне задае ў англамоўнай расейскай газэце The Moscow Times палітоляг Уладзімер Фралоў. Мы знаёмім вас са зьместам ягонага артыкулу.
Ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча як кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі можа налічваць ад 5 да 6 тысяч чалавек.
У заходніх мэдыях зьявілася сэрыя матэрыялаў, якія базуюцца на сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтах наконт вайны ў Аўганістане. З такімі публікацыямі выйшлі брытанская Guardian, амэрыканская New York Times і немецкая Der Spigel.
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад наведае Беларусь з афіцыйным візытам 26-27 ліпеня. На пачатку чэрвеня міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў наведаў Сырыю.
"Калі гаворка ідзе пра грошы, аб'ёмы паставак энэргарэсурсаў, усім хочацца атрымаць нешта "на халяву" ад Расеі, а калі не атрымліваецца, узьнікае раздражненьне," -- сказаў расейскі прэм'ер.
Мець на сярэдзіну верасьня ў складзе ініцыятыўнай групы для збору подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва 1 300 – 1 400 асобаў. Такую задачу паставілі ўдзельнікі соймавай нарады.
Брытанская газэта The Independent піша, што мэдыйнае ўмяшаньне Расеі ў справы Аляксандра Лукашэнкі можа неўзабаве аслабіць “жалезную хватку апошняга дыктатара Эўропы”, зь якой ён трымае ўладу ў Беларусі.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі пазачарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў мае адкрыцца 7 верасьня. Ці прызначаць на гэтай сэсіі дату прэзыдэнцкіх выбараў? Ці адбудуцца яны на пачатку сьнежня? Якімі матывамі кіруюцца ўлады, прызначаючы дату выбараў?
Інфармацыйная вайна паміж афіцыйным Менскам і Масквой: якія магчымасьці для беларускай апазыцыі яна адкрывае, якія пасткі тоіць? Ці мае ўжо Расея сваю стаўку на беларускіх прэзыдэнцкіх выбарах? На гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку Віктар Івашкевіч, Алесь Лагвінец і Аляксандар Фядута.
Вучоба кіраўнікоў дыпляматычных місіяў Беларусі, якія працуюць за межамі краіны, завяршылася сёньня ў Менску. Вынікі заняткаў падвёў міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў.
Кансультацыйнае заключэньне Міжнароднага суду ААН у Гаазе аб тым, што абвяшчэньне незалежнасьці Косавам у 2008 годзе не супярэчыла нормам міжнароднага права, выклікала шмат камэнтараў у сусьветнай прэсе.
Расейскі экспэрт Ю.Салазобаў абвінаваціў Менск у падрыве бясьпекі Расеі. Беларускі экспэрт А. Алесін назваў гэтыя заявы чарговым накатам у рамках інфармацыйнай вайны між Беларусьсю і Расеяй.
Рашэньне існуючай праблемы па статусе Косава неабходна шукаць на аснове дыялёгу ўсіх зацікаўленых бакоў пры ўдзеле Рады Бясьпекі ААН, паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў Беларусі.
На думку надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Вялікай Брытаніі Аляксандра Міхневіча, у справе спрашчэньня візавага рэжыму з краінамі Эўразьвязу больш абяцаньняў, чым рэальнага руху.
Сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі Сяргей Міронаў, адказваючы на пытаньні чытачоў "Парламентской газеты" пра апошняе беларуска-расейскае супрацьстаяньне, ацаніў цяперашнія дачыненьні з кіраўніцтвам Беларусі як "няпростыя".
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Латыскай Рэспублікі Валдзіс Затлерс ў эфіры Першага нацыянальнага каналу. Затлерс нагадаў, што беларускую школу ў Латвіі падтрымлівае дзяржава.
"Відавочна, што дзеяньні расейскіх уладаў адносна Беларусі дыктуюцца зусім не інтарэсамі стратэгічнай бясьпекі, як гэта афіцыйна дэкляруецца", — заявіў Зюганаў.
Міжнародны суд ААН сёньня, пасьля шматмесячнага разгляду скаргі Сэрбіі вынес вэрдыкт, што абвяшчэньне Косавам ў лютым 2008 году незалежнасьці не супярэчыць міжнароднаму праву. Сёньняшняе рашэньне суду ў Гаазе аналізуе аглядальнік Радыё Свабода.
Палата прадстаўнікоў можа прызначыць дату прэзыдэнцкіх выбараў на пазачарговай сэсіі, якая згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, будзе склікана 7 верасьня. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавіе.
Міністэрства інфармацыі заклікае кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіраваньня не ўцякаць ад камэр і мікрафонаў. Пра гэта заявіў журналістам міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі, перадае БЕЛТА.
Беларусь ніколі ня мела "шкурных інтарэсаў", разьвіваючы Мытны саюз "трох" і ідучы на інтэграцыю, у тым ліку — у саюзе Беларусі і Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з адказным сакратаром камісіі Мытнага саюзу Сяргеем Глазьевым.
Суд ААН у Гаазе прызнаў, што дэклярацыя аб незалежнасьці Косава ад Сэрбіі, якая была прынятая ў 2008 годзе, не парушае міжнародных прававых нормаў.
З красавіка ў Беларусі вакантная пасада амбасадара Польшчы. Генрык Літвін пасьля авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага быў прызначаны на пасаду падсакратара МЗС Польшчы замест Анджэя Крэмэра, які загінуў пад Смаленскам.
Як афіцыйны Тбілісі тлумачыць інтэрвію прэзыдэнта Грузіі беларускаму тэлебачаньню? Ці можа Саакашвілі стаць адвакатам Лукашэнкі на Захадзе? На гэтыя пытаньні адказвае грузінскі палітоляг Гія Нодзія.
Загрузіць яшчэ