Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скэнлан: ЗША вымушаныя адмовіцца ад рэзыдэнцыі пасла ў Раўбічах


Майкл Скэнлан
Майкл Скэнлан
Злучаныя Штаты ня здрадзяць прынцыповай пазыцыі ў адносінах да ацэнкі датрыманьня правоў чалавека ў Беларусі.

Пра гэта заявіў журналістам часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 27 ліпеня ў Раўбічах падчас фэстывалю "Амбасовiшча".

Дыплямат выказаў шкадаваньне, што ЗША вымушаныя адмовіцца ад рэзыдэнцыі пасла ў Раўбічах. "Два гады дом не заняты, і няма сыгналаў, што сытуацыя зьменіцца. Ня мае сэнсу плаціць за тое, што не выкарыстоўваецца", — сказаў Скэнлан. З сакавіка 2008 году пасольства ЗША ў Беларусі ўзначальвае часовы павераны, пасьля таго як афіцыйны Менск адклікаў свайго пасла з Вашынгтону.
"Крокі больш значныя, чым словы, — падкрэсьліў Скэнлан. — Калі ўрад Беларусі хоча супрацоўнічаць, павінен быць крок насустрач зь яго боку".

"Беларусы разумеюць, што нашы прыярытэты і наша палітыка ў Беларусі ня зьменяцца", — упэўнены Скэнлан. Паводле яго слоў, пасольства прадоўжыць працу ў Менску. Дыплямат пацьвердзіў зацікаўленасць Вашынгтону ў дыялёгу зь беларускімі ўладамі, у разьвіцьці стасункаў зь Беларусьсю і ў паляпшэньні сытуацыі ў сфэрах, якія гэтага патрабуюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG