Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс запрасіў Сідорскага праехаць на ровары па Літве


У Нясьвіжы Андрус Кубілюс сустрэўся з беларускім калегам Сяргеем Сідорскім
У Нясьвіжы Андрус Кубілюс сустрэўся з беларускім калегам Сяргеем Сідорскім
Літва і Беларусь маглі б прапанаваць турыстам адзіны маршрут па былой тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Такую ідэю падчас нефармальнай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім выказаў прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс, перадае DELFI.

Таксама абмяркоўвалася магчымасьць будаўніцтва газавага тэрміналу, які задаволіў бы патрэбы беларускага боку.

Паводле літоўскага прэм'ер-міністра, беларускі бок таксама цікавіцца транзытам нафты праз тэрмінал "Klaipėdos naftа". Паводле Кубілюса, гэта камэрцыйнае пытаньне, якое павінны ўзгадніць абодва бакі.

"Беларусь праяўляе вялікую зацікаўленасьць у разьвіцьці новых праектаў, якія дапамаглі б ёй самастойна, незалежна ад Расеі забясьпечыць сябе газам і нафтай. Мы як суседзі маглі б дапамагчы ў вырашэньні гэтых праблем", — сказаў Кубілюс.

"Я ведаю, што яны абмяркоўваюць, і веру, што прынамсі для пробных партый будуць створаныя магчымасьці, а далей ужо сама эканоміка павінна сказаць, ці выгадна беларусам везьці нафту праз наш порт і ці выгадна шукаць прыбытак у такім праекце", — сказаў прэм'ер-міністар Літвы.

А. Кубілюс робіць велапрабег па гістарычных мясьцінах ВКЛ у Беларусі. Прыехаўшы ў Нясьвіж на сустрэчу з прэм'ер-міністрам Літвы, Сяргей Сідорскі на ровары не далучыўся да літоўскай дэлегацыі, аднак Кубілюс спадзяецца завабіць яго ў Літву.

"Цяпер мы жартам гаварылі, што ён свой адпачынак павінен правесьці ў Літве. Тады мы ўжо будзем старацца стварыць яму магчымасьць для велапаездкі па цікавых гістарычных мясьцінах Літвы", — сказаў Кубілюс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG