Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларусь і Сырыя хаваюць зброю ў аўтобусах"


Башар Асад і Аляксандар Лукашэнка
Башар Асад і Аляксандар Лукашэнка
Пад такім загалоўкам расейскі "Коммерсант" зьмясьціў артыкул пра беларуска-сырыйскае супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры.

Сырыя зьяўляецца адным з галоўных пакупнікоў беларускай зброі. Толькі ад пачатку гэтага года бакі абмяняліся некалькімі дэлегацыямі, якія абмяркоўвалі тэматыку вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Гэта выклікае сур'ёзную заклапочанасьць на Захадзе, дзе Сырыю адносяць да краінаў, якія падтрымліваюць тэрарызм, піша расейскі "Коммерсант".

На днях візыт у Менск завяршыў прэзыдэнт Сырыі Башар Асад, які падпісаў шэраг дамоўленасьцяў аб двухбаковым супрацоўніцтве. Да прыкладу, Менск плянуе наладзіць у Сырыі зборку гарадзкіх аўтобусаў. Дамоўленасьці аб разьвіцьці вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва засталіся за кадрам.

Паводле назіральнікаў, абнародаваныя дамоўленасьці зьяўляюцца толькі дадаткам і адначасова "прыкрыцьцём" кантрактаў, якія прыносяць Беларусі рэальныя грошы, а менавіта — пагадненьняў аб продажы зброі.

Апошнія месяцы адзначыліся сур'ёзнай актывізацыяй на гэтым накірунку. Бакі абмяняліся некалькімі дэлегацыямі, якія займаліся абмеркаваньнем тэматыкі вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. А 25-30 красавіка ў Дамаску прайшло пасяджэньне сумеснай сырыйска-беларускай камісіі па вайсковым супрацоўніцтве. Як тады паведамілі сырыйскія СМІ, па выніках пасяджэньня бакі "прыйшлі да пагадненьня па ўсіх пытаньнях супрацоўніцтва паміж ваенна-прамысловымі комплексамі і ўзброенымі сіламі абедзьвюх краін.

Паводле экспэртаў, Дамаск мае намер працягнуць закупкі ў Беларусі стралковай зброі, мінамётаў і боепрыпасаў, уключаючы рэактыўныя снарады. "Пасьля распаду СССР у Беларусі засталіся значныя запасы вайсковай тэхнікі і рыштаваньня, складзіраваныя на выпадак вайны з НАТА,— патлумачыў "Коммерсанта" дырэктар Цэнтра аналізу сусьветнага гандлю зброяй Ігар Каратчэнка.— Менску такая колькасьць зброі не патрэбная, і яна працягвае актыўна распрадавацца ". Як паведаміў "Коммерсанта" дырэктар Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналёгій Руслан Пухаў, Сырыя праяўляе цікавасьць і да прадукцыі Менскага завода калёсных цягачоў, а таксама хацела б выкарыстаць патэнцыял беларускіх абаронных прадпрыемстваў для рамонту і мадэрнізацыі вайсковай тэхнікі савецкай вытворчасьці. Экспэрты лічаць, што Дамаск зьбіраецца працягнуць закупкі ў Беларусі авіяцыйнай тэхнікі.

З апошніх важных двухбаковых кантрактаў у рэгістры ААН па звычайных узбраеньнях значыцца, што ў 2008 годзе Беларусь паставіла ў Сырыю 33 зьнішчальнікі МіГ-23.

Між тым цеснае вайсковае супрацоўніцтва Менску з Дамаскам выклікае сталае раздражненьне на Захадзе, дзе Сырыю адносяць да краінаў, якія падтрымліваюць тэрарызм. У ЗША і Ізраілі заяўляюць пра наяўнасьць дакладных сьведчаньняў таго, што з Сырыі частка зброі, якія купляецца рэжымам Башара Асада перапраўляецца баевікам лібанскай радыкальнай групоўкі "Хезбала". Усяго паўгода таму кангрэс ЗША прыняў акт аб уліку беларускіх паставак зброі. Дакумэнт абавязаў дзярждэпартамэнт ЗША штогод інфармаваць кангрэс пра "аб'ёмы і мэханізмы экспарту ўзбраеньняў і паслугаў урадам Беларусі і беларускімі прадпрыемствамі, уключаючы прыбыткі ад такіх здзелак". У гэтай сувязі цяперашняя паездка сырыйскага лідэра ў Менск можа сур'ёзна пагоршыць і без таго няпростыя дачыненьні Менску з Захадам.

Між тым цеснае вайсковае супрацоўніцтва Менску з Дамаскам выклікае сталае раздражненьне на Захадзе, дзе Сырыю адносяць да краінаў, якія падтрымліваюць тэрарызм. У ЗША і Ізраілі заяўляюць пра наяўнасьць дакладных сьведчаньняў таго, што з Сырыі частка зброі, якія купляецца рэжымам Башара Асада перапраўляецца баевікам лібанскай радыкальнай групоўкі "Хезбала". Усяго паўгода таму кангрэс ЗША прыняў акт аб уліку беларускіх паставак зброі. аУ гэтай сувязі цяперашняя паездка сырыйскага лідэра ў Менск можа сур'ёзна пагоршыць і без таго няпростыя дачыненьні Менску з Захадам.

Відаць, разумеючы гэта, Аляксандар Лукашэнка паклапаціўся аб тым, каб ваенны складнік візыту застаўся за кадрам, робячы акцэнт на супрацоўніцтве ў мірных сфэрах. Яму старанна падгульваў прэзыдэнт Сырыі, якая, гэтак жа як і Беларусь, спрабуе выйсьці з міжнароднай ізаляцыі і для якой таму так важнае сяброўства з Менскам. Разьвіваючы посьпех, Башар Асад зрабіў нечаканую заяву— ён заявіў пра жаданьне Дамаску далучыцца да Мытнага саюзу.

"Ніякіх юрыдычных перашкодаў для ўступленьня Сырыі ў Мытны саюз няма. Але такая заяўка, разумеецца, павінна стаць прадметам вельмі падрабязнага аналізу",— заявіў "Коммерсанту" прэс-сакратар прэм'ера Расеі Дзьмітрый Пяскоў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG