Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Польшчы зьявіцца ў Беларусі ўвосень


З красавіка ў Беларусі вакантная пасада амбасадара Польшчы. Генрык Літвін пасьля авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага быў прызначаны на пасаду падсакратара МЗС Польшчы замест Анджэя Крэмэра, які загінуў пад Смаленскам.

Толькі ўвосень амбасаду Польшчы ў Менску ачоліць новы пасол, паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на першага сакратара польскай амбасады Паўла Марчука: "Ужо вызначаная кандыдатура на гэтую пасаду і прыкладны тэрмін прыезду новага пасла. Аднак перад афіцыйным камюніке прозьвішча яго назваць не магу".

Абавязкі амбасадара зараз выконвае дарадца Вітальд Юраш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG