У гомельскіх актывістаў міліцыянты канфіскавалі больш за 200 віншавальных паштовак з нагоды абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі 27 ліпеня.
Актывістаў Васіля Палякова, Юрася Глушакова і Ларысу Шчыракову пратрымалі ў пастарунку больш за дзьве гадзіны, за тое, што яны раздавалі віншавальныя паштоўкі мінакам. Міліцыянты знайшлі ў тэксьце паштовак "інфармацыю антыпалітычнай накіраванасьці".
У паштоўках было напісана, што "27 ліпеня 1990 года ў Менску была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумэнт стаў першым афіцыйным крокам да самастойнасьці Беларусі. Менавіта ад гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны. Праблема незалежнасьці Беларусі самым непасрэдным чынам зьвязаная з дэмакратыяй, з дабрабытам і свабодай кожнага асобнага чалавека. Незалежнасьць нашай дзяржавы – гэта адзін з галоўных чыньнікаў і гарантыі пабудовы свабоднага, дэмакратычнага грамадзтва. Лёгіка падзеяў і здаровы сэнс гавораць пра тое, што свабода абавязкова вернецца ў Беларусь, а незалежнасьць краіны стане велізарнай каштоўнасьцю ўсяго беларускага народа".