Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэры, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай, змогуць атрымаць пэнсію ў Польшчы


Пэнсіянэрка. Ілюстрацыйнае фота
Пэнсіянэрка. Ілюстрацыйнае фота

Зьмены ў сацыяльным заканадаўстве Польшчы на карысьць беларусаў абмяркоўвалі падчас сустрэчы кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з намесьнікам міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Сэбаст’янам Гаеўскім.

Пра вынікі перамоваў выданьню MOST расказалі ў Нацыянальным антыкрызісным упраўленьні.

Сэбаст’ян Гаеўскі растлумачыў, што пэнсіі беларусам змогуць плаціць на падставе любога (ад аднаго дня) працоўнага стажу ў Польшчы, да якога могуць дадаць працоўны стаж у Беларусі. Аднак многія пэнсіянэры ня могуць атрымаць у Беларусі дакумэнты, якія пацьвярджаюць іхны стаж, дый увогуле вярнуцца ў краіну. Гаеўскі выказаў гатоўнасьць выпусьціць тлумачэньні аб магчымасьці выплаты пэнсіяў для тых, хто мае статус міжнароднай абароны, без адпаведнага звароту ў дзяржаўныя органы Беларусі.

Таксама Гаеўскі паведаміў, што ўрад Польшчы рыхтуе зьмены ў заканадаўстве для ліквідацыі прагалаў, празь якія грамадзянін Беларусі, які мае дазвол на жыхарства з гуманітарных матываў і страціў працу, ня можа разьлічваць на статус беспрацоўнага.

Прадстаўнік польскага міністэрства падтрымаў ініцыятыву Паўла Латушкі стварыць адзіную і даступную для беларусаў інфармацыйную крыніцу аб сацыяльным забесьпячэньні ў Польшчы. Польскі ўрад ужо мае досьвед падобнай працы для ўкраінскіх уцекачоў, а беларусы становяць сабой другую па колькасьці групу іншаземцаў у Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG