На 10:00 раніцы 6 сакавіка ў чарзе на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу былі 2 430 вялікагрузных аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Найбольшая чарга на выезьдзе ў бок Літвы: перад пунктам пропуску Каменны Лог (Меднікі) — 850, перад пунктам Беняконі (Салечнікі) — 815. Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, прапускная здольнасьць першага складае 500 фураў за содні, другога — 250.
Выезду ў Латвію ў адзіным дзейным пункце пропуску Грыгораўшчына (Патэрніекі) чакалі 465 грузавікоў (прапускная здольнасьць — 200 фураў за содні).
На мяжы з Польшчай у чарзе ў пункце пропуску Казловічы (Кукурыкі) стаяла 300 фураў (прапускная здольнасьць — 1 200 фураў за содні).
На 12:00 колькасьць фураў у чарзе на выезд зь Беларусі ў ЭЗ зьменшылася толькі ў Беняконях — іх стала 810 замест 815. На астатніх пунктах пропуску колькасьць фураў у чэргах не зьмянілася.
Таксама на 12:00 мяжы зь Літвой выезду зь Беларусі чакалі 190 легкавых аўтамабіляў, перад польскім Тарэспалем (Берасьце) — 120 аўтамабіляў.
Учора, 5 сакавіка, на 10.00 у чэргах на межах зь Літвой, Латвіяй і Польшчай агулам стаялі 2210 фураў: у пункце пропуску Каменны Лог (Меднікі) — 810, Беняконі (Салечнікі) — 730, Грыгораўшчына (Патэрніекі) — 470, Казловічы (Кукурыкі) — 200.