Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенага Ледніка будуць судзіць за артыкул у часопісе, у якім ён нібыта абразіў Лукашэнку


Ігар Леднік. Архіўнае фота
Ігар Леднік. Архіўнае фота

Суд над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасьці, распачнецца 2 верасьня.

Палітоляг, сябра БСДП Ігар Леднік напісаў для партыйнага часопіса «Пазіцыя» артыкул «Міжнародна прызнаны нэўтралітэт Беларусі — гарантыя бясьпекі ў рэгіёне АБСЭ». Артыкул выйшаў 28 сьнежня 2020 году, а 7 чэрвеня 2021 году ён зьявіўся ў інтэрнэце.

Пракуратура Беларусі знайшла ў ім «заведама ілжывыя, ганебныя і зьневажальныя для гонару і годнасьці Лукашэнкі зьвесткі, спалучаныя з абвінавачаньнем яго ў асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бясьпекі чалавецтва».

Як піша «Вясна», справу Ігара Ледніка пачнуць разглядаць 2 верасьня ў судзе Ленінскага раёну Менску. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 367 КК — «паклёп у адносінах да Лукашэнкі», яму пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.

Справу будзе разглядаць Тацяна Шоцік.

Перасьлед Ігара Ледніка

Ігар Леднік — сябра БСДП з Барысава, яго затрымалі 18 красавіка 2022 году. 18 ліпеня суд Барысаўскага раёну прызнаў інфармацыйную прадукцыю яго Facebook-старонкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У межах крымінальнай справы вядома пра выклік у Сьледчы камітэт як мінімум сямі сябраў БСДП.

Як паведамляе тэлеграм-канал «БСДП», Леднік мае інваліднасьць праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў камэры ён страціў прытомнасьць, пасьля чаго ў экстранным парадку яму зрабілі апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце. На гэты момант стан здароўя палітвязьня нездавальняючы, ён працягвае скардзіцца на болі ў страўніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG