Савецкі перабежчык Алег Гардзіеўскі ў гутарцы з Натальляй Галіцынай успамінае акалічнасьці 30-гадовай даўніны сваіх ўцёкаў з Масквы ў Лёндан.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па выніках праверкі інфармацыі аб зьбіцьці 58-гадовай магіляўчанкі Сьвятланы Іванюшавай.
Судзьдзя 12 хвілінаў чытала сьпіс зброі і боепрыпасаў, канфіскаваных з дому Аляксандра Вярховіна. У ім — зброя часоў першай і другой сусьветнай вайны, дзясяткі мінных узрывальнікаў, сотні куль і патронаў.
Наведнікі новага менскага рэстарану Burger King разважаюць пра Амэрыку.
З 1 ліпеня Юры Рубцоў галадуе на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім і ўмоваў утрыманьня ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Беларускія турысты не баяцца крызіснай Грэцыі, але асьцерагаюцца акупаванага Расеяй Крыму.
Міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына папрасіў прабачэньня за ўчынак аднаго з польскіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, які на пасяджэньні ў сераду падняў руку ў нацысцкім вітаньні.
Абмежаваць рэкляму фастфуду, фактычна ўвёўшы да яе аднолькавыя патрабаваньні як да рэклямы алькаголю, прапанаваў дэпутат расейскай Дзярждумы Васіль Шастакоў.
На старонцы гадзіньнікаў HAY.BY зьявіліся фота беларускага фрыстайліста Антона Кушніра, адзетага ў вышытае пола.
Глыбачанін Зьміцер Лупач распавёў Радыё Свабода, як прадстаўнікі КДБ схілялі яго да супрацоўніцтва.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведамляе пра больш як чатыры мільёны сырыйцаў, якія пакінулі краіну з-за вайны. Паводле ААН, мільён чалавек уцяклі з Сырыі за апошнія 10 месяцаў.
Юрась Губарэвіч атрымаў адказ з ГУУС Менгарвыканкаму на запыт, у якім цікавіўся лёсам сродкаў, спагнаных з апазыцыянэраў за ахову правапарадку падчас «Чарнобыльскага шляху».
General Motors і беларускае СП ЗАТ «Юнісон» заключылі пагадненьне аб буйнавузлавой зборцы Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу кампаніі GM.
Сваякі сябра Кітайскай камуністычнай партыі, які напіўся на ўрадавым банкеце і затым памёр, атрымаюць буйную кампэнсацыю. Дзяржава выплаціць сям’і 1 мільён юаняў (160 тысяч даляраў па цяперашнім курсе).
Жыхар Магілёва наклеіў на сваю машыну партрэт «злога» Аляксандра Лукашэнкі — каб баяліся.
Гэта ўжо трэці варыянт паказаньняў Заура Дадаева. Адразу ж пасьля затрыманьня ён прызнаўся, што забіў Барыса Нямцова з-за яго абразьлівых выказваньняў пра іслам. Аднак пазьней адмовіўся ад сваіх словаў, заявіўшы, што абгаварыў сябе пад катаваньнямі
Першы рэстаран амэрыканскай сеткі зьявіўся ў мікрараёне Каменная Горка ў Менску.
«Каго вы бачыце наступным прэзыдэнтам Беларусі?» — з такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да гарадзенцаў.
Рагачоўскі раённы суд аштрафаваў гомельскіх журналістаў-фрылансэраў.
Украінскія вайсковыя пракуроры памыліліся ў ідэнтыфікацыі арыштаванага байца батальёна «Тарнада» Барыса Гульчука, якому прыпісалі беларускае грамадзянства.
Ад 23 чэрвеня адбіткі пальцаў неабходна пацьвярджаць пры паездцы ў краіны Шэнгенскай зоны штораз. Цяпер кожнаму на памежным пераходзе пры праверцы дакумэнтаў давядзецца выходзіць з машыны.
Ва Ўкраіне стартуе першы этап адбору кандыдатаў. Сумневы ў працы самога Антыкарупцыйнага бюро выказваюць экспэрты.
Суд Нэапалю прысудзіў былога прэм’ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі да трох гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у подкупе сэнатараў.
Напярэдадні адкрыцьця фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску» пачаўся гандаль сувэнірнай прадукцыяй — самаробнай і фабрычнага вырабу.
Бюст Сталіна перанясуць ад праваслаўнай капліцы, якая ўзводзіцца на «Лініі Сталіна», бліжэй да ўваходу ў комплекс. Капліцу працягнуць будаваць на тым жа месцы.
Людзі, якія нарадзіліся ў адзін і той жа год, старэюць з рознай хуткасьцю, гаворыцца ў дакладзе міжнароднай групы дасьледчыкаў, апублікаваным у часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.
Народны артыст СССР і дэпутат Дзярждумы РФ Іосіф Кабзон спадзяецца, што кіраўнік расейскай дзяржавы акажа яму дапамогу ў выезьдзе за мяжу для лекаваньня.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў з 2-га шпіталя Менску копіі дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць, што 19 сьнежня 2010 году ён быў зьбіты міліцыяй.
Калі я чарговы раз бачу ў сацсетках ныцьцё пра «баязьліўства і апатычнасьць» беларусаў, я спрабую ўявіць сабе гэтых людзей, нашых суайчыньнікаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказала рашучы пратэст у сувязі з узмацненьнем адміністрацыйнага перасьледу журналістаў-фрылансэраў, матэрыялы якіх зьяўляюцца ў замежных СМІ.
Канструкцыя павінна перашкодзіць пранікненьню ў краіну тэрарыстаў з групоўкі «Ісламская дзяржава», якая кантралюе некалькі рэгіёнаў у суседняй з Тунісам Лібіі.
Нідэрлянды выступілі з ініцыятывай стварэньня міжнароднага трыбуналу пры ААН для судовага перасьледу асобаў, якія маюць дачыненьне да гібелі пасажырскага авіяляйнэра «Боінг» кампаніі Malaysia Airlines ў ліпені мінулага году пад Данецкам.
Вядомы беларускі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч нядаўна прэзэнтаваў новы альбом «Наша песьня». Чаму прэзэнтацыя альбому адбылася толькі ў віртуальнай прасторы, ці можа музыка ў Беларусі зарабляць на жыцьцё творчасьцю, ці лічыць ён сябе дармаедам, пра што марыць — пра ўсё гэта Вайцюшкевіч распавёў Радыё Свабода.
Ніжняя палата кангрэсу Чылі ўхваліла закон, які дазваляе вырошчваць марыхуану ў невялікіх колькасьцях у мэдыцынскіх, рэкрэацыйных і рэлігійных мэтах.
Фактычна на саміце эўразоны ў аўторак ішла гаворка аб трэцяй праграме дапамогі Грэцыі, заявіла журналістам у Брусэлі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль пасьля заканчэньня сустрэчы ў вярхах.
Канцлер Нямеччыны папярэдзіла, што ў рашэньні грэцкай праблемы адлік ідзе не на тыдні, а на дні. Францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд заявіў, што рашэньне павінна быць прынятае да канца тыдня.
Судзьдзя пагадзілася з вэрсіяй сьледзтва, што члены сям’і наўмысна дадавалі ў булачкі з харчовым макам макавую саломку, а таксама апырсквалі булачкі опіем, пасьля чаго прадавалі іх мясцовым наркаманам.
У 1933 годзе Янка Купала і Якуб Колас узялі ўдзел у гістарычнай паездцы савецкіх пісьменьнікаў на будаўніцтва «Беламорканалу».
Больш за месяц няма вестак ад палітвязьня Ігара Аліневіча, які адбывае пакараньне ў калёніі «Віцьба-3».
Суму нядаўняй завінавачанасьці па заробках ён не паведаміў, але адзначыў, што большасьць рабочых-пратэстоўцаў аднавілі працу.
Пад сьпевы Дзяржаўнага гімна Ўкраіны і беларускага гімна «Магутны Божа» пад Гомелем урачыста адкрылі помнік герою Нябеснай сотні Міхасю Жызьнеўскаму.
15 гадоў таму зьнік журналіст Зьміцер Завадзкі, якому сёньня было б 42 гады. З гэтай сумнай нагоды Свабода пагутарыла з маці Зьмітра Вольгай Завадзкай.
Раніцай 7 ліпеня ў менскім мэтро быў затрыманы грамадзкі актывіст Міраслаў Лазоўскі.
Рада бясьпекі ААН сёньня мае разгледзець прапанаваную Вялікабрытаніяй рэзалюцыю аб тым, каб лічыць масавае забойства ў Срэбраніцы 20 гадоў таму актам генацыду.
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч сёлета стаў ляўрэатам прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.
На пытаньне Свабоды «Каго вы бачыце наступным прэзыдэнтам Беларусі?» адказвалі жыхары Магілёва.
Сёньня на могілках вёскі Сьцяг Працы пад Гомелем быў адкрыты помнік герою Нябеснай Сотні Міхалу Жызьнеўскаму.
Мова сама падказвае нам шляхі нашага ратаваньня. Яе сацыяльную ролю можа замяніць і паступова заменіць мода.
7 ліпеня 2000 году ў Менску зьнік апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі.
У Беларусі кардыёляг Андрэй Бандарчук працаваў па разьмеркаваньні і жыў «ад палучкі да палучкі». У ЗША ён вучыць іншых лекараў мэдыцыне і заўважае шмат плюсоў у беларускай мэдычнай сыстэме.
Загрузіць яшчэ