За спадчыну Малевіча спрачаецца цэлы шэраг дзяржаў, дасьледчыкі сьмела прылічаюць яго да расейцаў, украінцаў, палякаў. І толькі Беларусь, дзе Казімір зьявіўся на сьвет і абесьсьмяроціў сябе першымі «супрэмусамі» ды «архітэктонамі», дэманструе сваю памяркоўнасьць.