Кірыл Сілівончык трапіў у калёнію з рэпутацыяй «катавальнай турмы» і сутыкнуўся зь ціскам з боку адміністрацыі. Пра гэта паведамляе расейскі сайт Каспаров.Ru.
Два гады ў невялікім райцэнтры Добруш на ўсходзе Гомельшчыны мясцовыя жыхары жывуць побач з кітайцамі. Грамадзяне Паднябеснай будуюць пры Добрускай папяровай фабрыцы «Герой працы» комплекс па вырабе трохслойнага кардону.
Віцебскія сьледчыя высьвятляюць акалічнасьці дарожна-транспартнага здарэньня, у якім загінулі тры чалавекі.
За спадчыну Малевіча спрачаецца цэлы шэраг дзяржаў, дасьледчыкі сьмела прылічаюць яго да расейцаў, украінцаў, палякаў. І толькі Беларусь, дзе Казімір зьявіўся на сьвет і абесьсьмяроціў сябе першымі «супрэмусамі» ды «архітэктонамі», дэманструе сваю памяркоўнасьць.
Пасьля 42 дзён карцэру палітвязьня Мікалая Дзядка на паўгода зьмясьцілі ў ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу. Пра гэта бацька актывіста Аляксандар Дзядок даведаўся зь ліста сына, які атрымаў днямі.
Падзеі і даты гэтага дня
Затрыманая ў Берасьці Шабнам Худайдодава, актывістка апазыцыйнай таджыцкім уладам «Групы 24», папрасіла абароны ў беларускіх уладаў, але можа быць экстрадаваная на радзіму.
Абмежаваньне тычыцца як акцый памяці ахвяр, так і сходаў ультранацыяналістаў, якія пагражалі сарваць жалобныя мерапрыемствы.
Пасьля таго, як у канцы ліпеня Вярхоўны суд ЗША прызнаў аднаполыя шлюбы легальнымі на ўсёй тэрыторыі краіны, адпаведны законапраект быў прадстаўлены ў амэрыканскім Кангрэсе.
У Вільні плянуюць увесьці новы падатак, які ня радуе прадстаўнікоў турыстычнага сэктару, аднак яны сьцьвярджаюць, што разумеюць неабходнасьць інвэстыцый у рэкляму
У Мастаўлянах, што ў Гарадоцкай гміне на Беласточчыне, усталяваны помнік у гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
Сваякі Міхаіла Пішчэўскага, які пасьля зьбіцьця больш за год ляжыць у шпіталі амаль у вэгетатыўным стане, падалі наглядную скаргу на рашэньне Менскага гарадзкога суду.
«Гэта ж сымбаль беларускі, а ня нейкая там георгіеўская стужка. І ў беларускай стужкі колеры добрыя», — кажа адзін з магілёўскіх аўтаўладальнікаў.
Ён прызнаўся, штго купіў іх у Расеі праз сваё глупства.
Пасьля «вялікага паходу» з Добрушу ў Гомель з патрабаваньнем выплаціць затрыманы заробак кітайскія рабочыя вярнуліся на свае працоўныя месцы. Пра нядаўні бунт і кітайскі, і беларускі бакі імкнуцца хутчэй забыць.
За 7 гадоў, як вёска Солы стала гарадзенскай вуліцай, для жыхароў нічога не зьмянілася: газ па-ранейшаму завозяць у балёнах, дарогу не заасфальтавалі, крамы няма, каналізацыі ніякай, па ваду трэба хадзіць да крыніцы.
Паводле прадстаўніцы амбасады, у пятніцу ўсе будаўнікі на працу выйшлі.
11 ліпеня незалежная газэта «Народная воля» адзначае 20-годзьдзе. Свабодная інфармацыя — галоўная ідэя, якая цягам двух дзесяцігодзьдзяў аб’ядноўвае творчы калектыў і чытачоў газэты.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Савецкі перабежчык Алег Гардзіеўскі ў гутарцы з Натальляй Галіцынай успамінае акалічнасьці 30-гадовай даўніны сваіх ўцёкаў з Масквы ў Лёндан.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па выніках праверкі інфармацыі аб зьбіцьці 58-гадовай магіляўчанкі Сьвятланы Іванюшавай.
Судзьдзя 12 хвілінаў чытала сьпіс зброі і боепрыпасаў, канфіскаваных з дому Аляксандра Вярховіна. У ім — зброя часоў першай і другой сусьветнай вайны, дзясяткі мінных узрывальнікаў, сотні куль і патронаў.
Наведнікі новага менскага рэстарану Burger King разважаюць пра Амэрыку.
З 1 ліпеня Юры Рубцоў галадуе на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім і ўмоваў утрыманьня ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Беларускія турысты не баяцца крызіснай Грэцыі, але асьцерагаюцца акупаванага Расеяй Крыму.
Міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына папрасіў прабачэньня за ўчынак аднаго з польскіх дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, які на пасяджэньні ў сераду падняў руку ў нацысцкім вітаньні.
Абмежаваць рэкляму фастфуду, фактычна ўвёўшы да яе аднолькавыя патрабаваньні як да рэклямы алькаголю, прапанаваў дэпутат расейскай Дзярждумы Васіль Шастакоў.
На старонцы гадзіньнікаў HAY.BY зьявіліся фота беларускага фрыстайліста Антона Кушніра, адзетага ў вышытае пола.
Глыбачанін Зьміцер Лупач распавёў Радыё Свабода, як прадстаўнікі КДБ схілялі яго да супрацоўніцтва.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведамляе пра больш як чатыры мільёны сырыйцаў, якія пакінулі краіну з-за вайны. Паводле ААН, мільён чалавек уцяклі з Сырыі за апошнія 10 месяцаў.
Юрась Губарэвіч атрымаў адказ з ГУУС Менгарвыканкаму на запыт, у якім цікавіўся лёсам сродкаў, спагнаных з апазыцыянэраў за ахову правапарадку падчас «Чарнобыльскага шляху».
General Motors і беларускае СП ЗАТ «Юнісон» заключылі пагадненьне аб буйнавузлавой зборцы Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу кампаніі GM.
Сваякі сябра Кітайскай камуністычнай партыі, які напіўся на ўрадавым банкеце і затым памёр, атрымаюць буйную кампэнсацыю. Дзяржава выплаціць сям’і 1 мільён юаняў (160 тысяч даляраў па цяперашнім курсе).
Жыхар Магілёва наклеіў на сваю машыну партрэт «злога» Аляксандра Лукашэнкі — каб баяліся.
Гэта ўжо трэці варыянт паказаньняў Заура Дадаева. Адразу ж пасьля затрыманьня ён прызнаўся, што забіў Барыса Нямцова з-за яго абразьлівых выказваньняў пра іслам. Аднак пазьней адмовіўся ад сваіх словаў, заявіўшы, што абгаварыў сябе пад катаваньнямі
Першы рэстаран амэрыканскай сеткі зьявіўся ў мікрараёне Каменная Горка ў Менску.
«Каго вы бачыце наступным прэзыдэнтам Беларусі?» — з такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да гарадзенцаў.
Рагачоўскі раённы суд аштрафаваў гомельскіх журналістаў-фрылансэраў.
Украінскія вайсковыя пракуроры памыліліся ў ідэнтыфікацыі арыштаванага байца батальёна «Тарнада» Барыса Гульчука, якому прыпісалі беларускае грамадзянства.
Ад 23 чэрвеня адбіткі пальцаў неабходна пацьвярджаць пры паездцы ў краіны Шэнгенскай зоны штораз. Цяпер кожнаму на памежным пераходзе пры праверцы дакумэнтаў давядзецца выходзіць з машыны.
Ва Ўкраіне стартуе першы этап адбору кандыдатаў. Сумневы ў працы самога Антыкарупцыйнага бюро выказваюць экспэрты.
Суд Нэапалю прысудзіў былога прэм’ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі да трох гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у подкупе сэнатараў.
Напярэдадні адкрыцьця фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску» пачаўся гандаль сувэнірнай прадукцыяй — самаробнай і фабрычнага вырабу.
Бюст Сталіна перанясуць ад праваслаўнай капліцы, якая ўзводзіцца на «Лініі Сталіна», бліжэй да ўваходу ў комплекс. Капліцу працягнуць будаваць на тым жа месцы.
Людзі, якія нарадзіліся ў адзін і той жа год, старэюць з рознай хуткасьцю, гаворыцца ў дакладзе міжнароднай групы дасьледчыкаў, апублікаваным у часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.
Народны артыст СССР і дэпутат Дзярждумы РФ Іосіф Кабзон спадзяецца, што кіраўнік расейскай дзяржавы акажа яму дапамогу ў выезьдзе за мяжу для лекаваньня.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў з 2-га шпіталя Менску копіі дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць, што 19 сьнежня 2010 году ён быў зьбіты міліцыяй.
Калі я чарговы раз бачу ў сацсетках ныцьцё пра «баязьліўства і апатычнасьць» беларусаў, я спрабую ўявіць сабе гэтых людзей, нашых суайчыньнікаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказала рашучы пратэст у сувязі з узмацненьнем адміністрацыйнага перасьледу журналістаў-фрылансэраў, матэрыялы якіх зьяўляюцца ў замежных СМІ.
Канструкцыя павінна перашкодзіць пранікненьню ў краіну тэрарыстаў з групоўкі «Ісламская дзяржава», якая кантралюе некалькі рэгіёнаў у суседняй з Тунісам Лібіі.
Загрузіць яшчэ