Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я з Варонежу атрымала 8 гадоў строгага рэжыму за булачкі з макам


Раённы суд у Варонежы прысудзіў да тэрмінаў ад васьмі гадоў пазбаўленьня волі чатырох членаў сям’і, якія прадавалі ў сваім кафэ булачкі з макам, паведамляе Бі-бі-сі.

У прыватнасьці, 58-гадовы Аляксандр Полухин атрымаў восем гадоў і чатыры месяцы калоніі строгага рэжыму, а яго жонка, дачка і сястра жонкі атрымалі па восем з паловай гадоў.

Судзьдзя пагадзілася з вэрсіяй сьледзтва, што члены сям’і наўмысна дадавалі ў булачкі з харчовым макам макавую саломку, а таксама апырсквалі булачкі опіем, пасьля чаго прадавалі іх мясцовым наркаманам.

Пры гэтым суд праігнараваў вынікі незалежных экспэртызаў і довады запрошаных абаронай экспэртаў, якія сьцьвярджалі, што харчовага маку без наркатычных прымешкаў не бывае.

Адзначалася, што штатныя экспэрты паліцыі называлі зьмесьціва булачак сумесьсю харчовага маку з макавай саломкай, у той час як незалежныя экспэрты казалі пра прымешкі, якія ўзьнікалі ненаўмысна.

Справа была ўзбуджаная яшчэ ў 2009 годзе. Наркапаліцыю зацікавіла адкрытае Палухіным сямейнае кафэ «Ачаг», у якім прадаваліся булачкі з макам.
На думку наркапаліцэйскіх, у булачкі наўмысна дадаваліся наркатычныя рэчывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG