Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюст Сталіна — ня помнік, а экспазыцыя, — дырэктар Лініі Сталіна


Бюст Сталіна падрыхтавалі да пераносу
Бюст Сталіна падрыхтавалі да пераносу

Бюст Сталіна перанясуць ад праваслаўнай капліцы, якая ўзводзіцца на «Лініі Сталіна», бліжэй да ўваходу ў комплекс. Капліцу працягнуць будаваць на тым жа месцы.

Пра гэта карэспандэнту свабоды паведаміў выканаўчы дырэктар гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» Аляксандар Мятла.

«Там будавалі царкву, і адразу, калі плянавалі царкву, меркавалі, што мы пераставім гэты помнік у іншае месца. Ён там асабліва не перашкаджаў, проста не зусім удала стаяў там, дзе адбылася закладка царквы. Трэба было перасоўваць, тады ён непрыгожа стаяў бы. А так атрымліваецца, што нібыта цяпер кампраміс знойдзены. Але гэтае рашэньне было прынятае даўно. А тое, што разьдзьмулі ў СМІ, гэта ўжо іншае».

— Рашэньне пра перанос?

— Што ня будзе стаяць побач і перад уваходам. Ясна, што перад уваходам гэты помнік ніхто ня ставіў. Так атрымалася, што будаваць сталі даволі хутка, а помнік яшчэ не перанесьлі.

Будаўніцтва капліцы
Будаўніцтва капліцы

— Царква супраць, каб помнік стаяў ля ўваходу?

— Царква ні «за», ні «супраць». Нехта больш ляяльна ставіцца, хтосьці поўнасьцю нэгатыўна. Зусім розныя меркаваньні. З гэтага цяжка сказаць, як мяркуе царква. Лепш у царквы спытацца. Нехта кажа, што трэба зьнесьці, каб было зручна. Нехта кажа, што трэба наагул прыбраць. А нехта кажа, што трэба нічога не мяняць. Зусім розныя меркаваньні.

— А якое рашэньне вы прынялі, куды яго перасунуць?

— У нас было рашэньне яшчэ да будаўніцтва царквы, што яго трэба паставіць крыху ў іншую экспазыцыю. Бліжэй да ўваходу на комплекс. Цяпер толькі пачалі для яго рыхтаваць месца. Літаральна за некалі дзён паставім. Гэта ж у нас экспазыцыя, а ня помнік. Мы помнікі гэтыя выратоўваем. Бо як ІГІЛ зьнішчае помнікі, у нас людзі пачалі зьнішчаць помнікі. Гэта ж гісторыя краіны. І што, гэты помнік некаму нашкодзіў? Прычым жа вядомага скульптара. А паколькі мы не прыпадабняемся да барбараў, мы гэтую гісторыю захоўваем. Мы будзем зьбіраць па аналёгіі зь іншымі музэямі помнікі і недзе іх выстаўляць.

Сувэніры на «Лініі Сталіна»
Сувэніры на «Лініі Сталіна»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG