Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанку могуць засудзіць на 25 гадоў турмы


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Украінскай лётчыцы, народнаму дэпутату Надзеі Саўчанцы, якая ўтрымліваецца ў СІЗА ў Расеі, пагражае 25 гадоў турмы, паведамляе Сьледчы камітэт Расеі.

У ведамстве нагадалі, што завяршылі расьсьледаваньне справы Саўчанкі, якую абвінавачваюць у забойстве двух або больш людзей, замаху на забойства і незаконным перасячэньні мяжы.

«Санкцыя артыкулу прадугледжвае пакараньне аж да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі, аднак у адпаведнасьці з КК Расіі жанчынам пажыцьцёвае зьняволеньне не прызначаецца. Такім чынам, максымальны тэрмін пазбаўленьня волі, які пагражае Саўчанцы, складае 25 гадоў», — заявілі ў СКР.

Раней у Генэральнай пракуратуры Расеі паведамілі аб зацьвярджэньні абвінаваўчага заключэньня і накіраваньні ў Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці крымінальнай справы ў дачыненьні да Надзеі Саўчанкі.

6 ліпеня стала вядома аб зьмене абвінавачаньня супраць Саўчанкі. Сьледчы камітэт Расеі паведаміў аб завяршэньні расьсьледаваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да яе і сярод абвінавачаньняў пералічыў ужо ня толькі замах на забойства і незаконнае перасячэньне мяжы, пра якія паведамлялася раней, але і непасрэдна забойства расейскіх журналістаў.

Дагэтуль Надзею Саўчанку, якая цяпер знаходзіцца за кратамі ў Расеі, абвінавачвалі ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў, якія нелегальна знаходзіліся на Данбасе ў шэрагах сэпаратыстаў, асьвятляючы іх баявыя дзеяньні супраць украінскіх войскаў, а таксама ў незаконным перасячэньні расейскай мяжы. Саўчанка не прызнае сваёй віны і лічыць, што знаходзіцца пад вартай незаконна. Яе абарона заяўляе, што справа сфальшаваная, ніякіх доказаў дачыненьня Саўчанкі да гібелі журналістаў не існуе, таму што яна трапіла ў палон яшчэ да іх сьмерці, а расейскую мяжу яна не перасякала па ўласнай волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG