Гарадзенскі абласны суд адхіліў пазоў актывістак ініцыятыўнай групы «Руху маці 328» да абласнога ўпраўленьня юстыцыі, якое адмовіла ім у рэгістрацыі.
У Фрунзенскім судзе Менску 20 красавіка пачнуць судзіць жыхара Наваполацку Тараса Аватарава, добраахвотніка «Правага сэктару», якога затрымалі ў лістападзе 2015 году на чыгуначным вакзале ў Менску пасьля прыезду з Украіны.
Зьняволеная на радзіме азэрбайджанская журналістка Хадзіджа Ісмаілава ўганараваная Сусьветнай прэміяй ЮНЭСКА / Гільерма Кана за ўклад у справу свабоды друку.
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч напісаў адкрыты ліст міністру міліцыі Шуневічу, разьмясьціў спасылку ў фэйсбуку і заінтрыгаваў... На рэдкасьць знакавы для нашага часу тэкст, – піша Сяргей Дубавец.
«Мінюст Расеі накіраваў у ФСВП даручэньні падрыхтаваць неабходныя дакумэнты для вырашэньня пытаньня перадачы асуджаных А.Кольчанкі, Г.Афанасьева, А.Сянцова і Ю.Салашэнкі».
8 красавіка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу Генадзя Якавіцкага, якога ў студзені Менскі абласны суд прысудзіў да расстрэлу.
Былы генэральны мэнэджэр хакейнага клюбу «Дынама» (Менск) Уладзімір Беражкоў, які выйшаў на волю пад падпіску аб нявыезьдзе, разьлічвае, што яго справа ня дойдзе да суду, і заяўляе, што ня мае намеру вяртацца ў журналістыку.
Пасяджэньне падкантрольнага Расеі Вярхоўнага суду Крыму паводле позвы аб забароне дзейнасьці Мэджлісу крымскіх татараў пачынаецца ў сталіцы акупаванага паўвострава.
7 красавіка стала вядома аб тым, што саратаўскі арбітраж прыняў пазоў Мікалая Суворава аб адхіленьні Пуціна ад улады «за разрабаваньне Расеі» і нават прызначыў папярэдняе паседжаньне.
У Цэнтральным раённым судзе Менску з раніцы 7 красавіка праходзяць працэсы над удзельнікамі пікетаваньня расейскай амбасады ў абарону Надзеі Саўчанкі і шэсьця на Дзень Волі.
Фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Аркадзя Малыша позвамі выклікалі на 6 красавіка ў Сьветлагорскі раённы суд, куды паступілі зь міліцыі два адміністрацыйныя пратаколы пра нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі.
Суд Маскоўскага раёну Менску 6 красавіка аштрафаваў аднаго зь лідэраў БХД Паўла Севярынца на 9,45 млн рублёў (45 базавых велічынь).
Суд Маскоўскага раёну Менску прызнаў Анатоля Шумчанку вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня мітынгу і аштрафаваў на 15 базавых (3 мільёны 150 тысяч рублёў).
6 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менску пачаліся суды за мітынг прадпрымальнікаў, які адбыўся на плошчы Незалежнасьці 14 сакавіка.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту накіравалі Надзеі Саўчанцы ліст са словамі падтрымкі і запэўненьнямі, што яны працягнуць выступаць за вызваленьне ўкраінскай лётчыцы.
Судзьдзя Гомельскага раённага суду Тамара Застаўнецкая 5 красавіка з другога заходу пастанавіла аштрафаваць на 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў журналістку-фрылансэра Ларысу Шчыракову. Яе абвінавацілі ў супрацы з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі.
Драматычныя глябальны рост колькасьці пакараньняў сьмерцю прывёў да таго, што ў 2015 годзе колькасьць пакараных сьмерцю — большая, чым ў нейкі іншы год апошняй чвэрці стагодзьдзя, адзначаецца ў штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
Філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды заяву міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
Менскі гарадзкі суд падкарэктаваў прысуд ІТ-шніку Дзянісу Аўраменку, але пакінуў бязь зьмены ранейшае пакараньне: 8 год з канфіскацыяй маёмасьці.
Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч прызнаў, што перасьлед філёзафа, мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага быў памылковым.
«Згодна ўказаньню нашай падабароннай, мы не абскардзілі прысуд. Такім чынам, апоўначы ён уступіў у законную сілу і павінен быць прыведзены ў выкананьне», — сказаў адвакат Саўчанкі.
Лідэра «Пэрспэктывы» Анатоля Шумчанку выклікалі ў суд Маскоўскага раёну Менску на 6 красавіка.
Судовы выканаўца аддзелу прымусовага выкананьня Цэнтральнага раёну Гомеля Тамара Лабезьнікава патрабуе ад гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага цягам 7 дзён сплаціць 6-мільённы штраф.
Цэнтральны суд Менска 8 красавіка будзе судзіць Мікалая Статкевіча за ўдзел ў акцыі з нагоды Дня Волі.
У роліку курскай дэпутаткі знайшлі «паклёп» і «распальваньне нянавісьці».
Актывісты зь Берасьцейскай вобласьці атрымліваюць пратаколы за ўдзел у масавых акцыях на Дзень Волі 25 сакавіка.
У Цэнтральным раённым судзе Менску праходзяць суды над удзельнікамі пікету салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, які праходзіў 9 сакавіка каля расейскай амбасады.
Пухавіцкі грузаперавозчык Аляксей Тужыкаў атрымаў позву зьявіцца 6 красавіка ў суд Маскоўскага раёну Менску. Падставай — удзел 14 сакавіка ў акцыі прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага ўказу № 222 каля Дому ўраду.
Індывідуальны прадпрымальнік з Зэльвы Віктар Ламека дамагаецца праз гаспадарчы суд Горадні адмены рашэньняў раённай падаткавай інспэкцыі і заяўляе ў судзе, што справу супраць яго сфальсіфікавалі.
Актывісты прафсаюзу РЭП правялі 31 сакавіка пікет у падтрымку свайго актывіста Міхаіла Сошка ў Слоніме.
31 сакавіка судзьдзя Гомельскага раённага суду Тамара Застаўнецкая вярнула на дапрацоўку пратакол участковага інспэктара, маёра міліцыі Дзьмітрыя Чана ў дачыненьні да журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай.
Заводзкі суд Менску асудзіў на 8 гадоў з канфіскацыяй менчука Дзяніса Аўраменку, якога прызнаў вінаватым у крадзяжы 197 мільёнаў рублёў празь зьмяшчэньне непраўдзівай інфармацыі ў інтэрнэце.
Вярхоўны суд скасаваў штраф і адмяніў арышт тавару прадпрымальніцы Тацяне Паляковай, не падтрымаўшы аргумэнтаў Міністэрства па падатках і зборах.
Паводле ўладаў, Абдэрахман браў удзел у падрыхтоўцы тэракту, які плянавалася ажыцьцявіць у Францыі на бягучым тыдні.
Два міліцыянты сталі сьведкамі адразу на 7 працэсах і заблыталіся ў паказаньнях. Але судовы канвэер не забуксаваў.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску адзін судзьдзя пагадзіўся весьці працэс па-беларуску, другая — забараніла.
25 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачнецца разгляд адміністрацыйных спраў супраць актывістаў, якія пікетавалі расейскую амбасаду ў Менску з патрабаваньнем вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.
Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 28 лютага ў Менску. Грык віны не прызнае, суд перанесьлі, хоць актывіст і прапанаваў асудзіць яго хутчэй.
Абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы павінна завяршыцца сёньня. Вырак Саўчанцы складае некалькі сотняў старонак, і за ўвесь панядзелак судзьдзя пасьпеў прачытаць крыху больш за палову.
У растоўскім Данецку ачэплены будынак суда, дзе сёньня пачнецца абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы. Адвакат папярэджвае, што могуць рыхтавацца правакацыі.
Данецкі суд у Растоўскай вобласьці на сёньня завяршыў чытаньне прысуду Надзеі Саўчанцы. Чакаецца, што заўтра пасяджэньне адновіцца а 10-й гадзіне, будуць абвешчаныя высновы суду, а таксама тэрмін пакараньня.
Данецкі суд Растоўскай вобласьці Расеі 21 сакавіка пачне абвяшчэньне прысуду па справе ўкраінскай грамадзянкі, народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі.
Змагару з фальшаваньнем выбараў, былому міліцыянту Мікалаю Казлову адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы супроць тых, хто яго зьбіваў і спрабаваў абрабаваць у перадапошні дзень выбараў 10 кастрычніка 2015 году.
У анэксаваным Крыме 17 сакавіка пачаўся судовы працэс па справе аб забароне Мэджлісу.
Абмяркоўваюць Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк.
Суд Цэнтральнага раёну Менску не задаволіў скаргу падпалкоўніка МУС у запасе Мікалая Казлова на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў сувязі з нападам на яго.
У нас няма надзеі на справядлівы вырак. У нас бы яна зьявілася, каб суд зрабілі адкрытым», — кажа маці падсуднага.
У Беларусі ўсталёўваецца новая форма грамадзка-палітычнага ладу – дзяржаўны бандытызм.
Брэйвіку нецікава сядзець, хочацца да народу. Судзіцца з Нарвэгіяй.
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Пётр Парашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.
Загрузіць яшчэ