Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Дзень Волі даюць ад 20 да 50 базавых


У Цэнтральным раённым судзе Менску з раніцы 7 красавіка праходзяць працэсы над удзельнікамі пікетаваньня расейскай амбасады ў абарону Надзеі Саўчанкі і шэсьця на Дзень Волі. Пікет салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай адбыўся 21 сакавіка, а за 25 сакавіка на шэраг актывістаў міліцыя склала пратаколы за ўдзел у шэсьці ад помніка Янкі Купалу да кінатэатру «Кастрычнік», якое палічылі несанкцыянаваным.

За першую палову дня былі вынесеныя некалькі пастаноў аб штрафах у вялікім памеры. Гэтак, на 50 базавых велічынь аштрафавалі актывістаў Мікалая Казлова, Леаніда Кулакова, Максіма Вінярскага, Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча, Аляксандра Меха. Штраф у 20 базавых велічынь атрымаў актывіст АГП Антось Жылка. Суд над лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам перанесены на 12 красавіка, як і над Віктарам Гутоўскім. Таксама перанесены працэс над Вячаславам Сіўчыкам. Сёньня таксама прызначаныя працэсы над актывістамі Вольгай Маёравай, Зьмітром Паліенкам, Алесем Макаевым ды іншымі.

Пастановы за Дзень Волі разглядалі судзьдзі Вікторыя Шабуня, Натальля Вайцэховіч, Міхаіл Хома, Тацяна Рак, Валер Есьман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG