Новае кіраўніцтва кампаніі «Гавары праўду» будзе абрана бліжэйшым часам на зьезьдзе.
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў даў Свабодзе дадатковыя тлумачэньні свайго рашэньня аб выхадзе з апазыцыйных структураў.
Праваабаронцы фіксуюць агульнае пагаршэньне сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі і узмацненьне ціску з мэтай прымусіць іх пайсьці на саступкі. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе заявіла праваабаронца Тацяна Равяка, камэнтуючы арышт палітвязьня Юрыя Рубцова і новую крымінальную справу супраць яго.
Адзін з заяўнікаў акцыі на Дзень Волі-2015, актывіст руху «За свабоду» Мікіта Семяненка не зьбіраецца аплочваць працу супрацоўнікаў ГУУС Менгарвыканкаму, пакуль не атрымае каштарысу выдаткаў, якія панесла міліцыя падчас акцыі.
У Сьледчым камітэце пацьвердзілі факт арышту палітвязьня Юрыя Рубцова: на дадзены момант ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Пружанах.
Сёньня ў Менск з працоўным візытам прыбудзе старшыня рыскай Думы Ніл Ушакоў. Разам з мэрам сталіцу Беларусі наведае вялікая дэлегацыя прадпрымальнікаў, паведамляе аддзел сувязяў з грамадзкасьцю рыскай Думы.
У дачыненьні да палітвязьня Юрыя Рубцова абраная мера стрыманьня — заключэньне пад варту. Пра гэта паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна».
«Я не магу вам выдаваць інфармацыю, якая праводзіцца па крымінальнай справе», — заявіла Радыё Свабода сьледчая Вольга Барадоўская, якая займаецца справай палітвязьня Юрыя Рубцова.
З учорашняга дня ад палітвязьня няма ніякіх зьвестак. Ня выключана, што цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.
Крымінальная справа супраць ашмянскіх мытнікаў сьведчыць пра сыстэмныя праблемы з карупцыяй у беларускай мытні і наагул дзяржаўнай сыстэме, лічаць экспэрты.
У Белтэлерадыёкампаніі заяўляюць, што стараюцца «максымальна зьмякчыць прапагандысцкую рыторыку» расейскага тэлебачаньня наконт падзеяў ва Ўкраіне.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрвію Bloomberg наконт ключавой ролі ЗША ва ўрэгуляваньні ўкраінскага крызісу могуць цалкам адпавядаць інтарэсам Масквы, мяркуюць экспэрты.
Лукашэнка ў Instagram, тунэль пад Беларусьсю, крыж на Эйфелевай вежы і іншае. Свабода зрабіла агляд найбольш цікавых жартаў беларускіх СМІ з нагоды 1 красавіка.
Афіцыйная беларуская статыстыка зафіксавала значнае падзеньне паказчыкаў зьнешняга гандлю таварамі.
Шэсьць журналістаў з рэдакцыі «Белорусы и рынок» падалі сёньня заявы аб звальненьні па ўласным жаданьні.
Беларускія прадпрыемствы разглядаюць магчымасьць адкрыцьця зборачнай вытворчасьці ў анэксаваным Расеяй Крыме. На думку экспэртаў, гэта можа значна пагоршыць беларуска-ўкраінскія адносіны.
Сярод украінцаў ёсьць асьцярогі, што Эўразьвяз будзе рабіць саступкі Расеі і ўрэшце проста здасьць Украіну Крамлю.
Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора паведаміла, што перамовы пра спрашчэньне візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам працягваюцца.
Беларусь не зьбіраецца выбіраць паміж Усходам і Захадам, а будзе разьвіваць узаемавыгадныя адносіны з усімі, — заявіў пад час міжнароднага экспэртнага форуму «Менскі дыялёг» першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Міхневіч.
Жыхарка Іўя пра былога старшыню райвыканкаму Міхаіла Ваўчэцкага: «Пра яго казалі, што ён можа вырашыць любое пытаньне, праблема толькі ў суме».
Загрузіць яшчэ