Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Рубцоў — у ізалятары часовага ўтрыманьня


Юры Рубцоў
Юры Рубцоў

У дачыненьні да палітвязьня Юрыя Рубцова абраная мера стрыманьня — заключэньне пад варту. Пра гэта паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Рубцоў 6 красавіка быў зьмешчаны ў Пружанскі ізалятар часовага ўтрыманьня. Па зьвестках праваабаронцаў «Вясны», Рубцоў адмовіўся ад прапанаванага яму мясцовага адваката і абвясьціў галадоўку. Таксама адмовіўся даваць паказаньні сьледчай Вользе Барадоўскай, якая вядзе ягоную крымінальную справу.

Магчыма, у чацьвер палітзняволенаму, які адбываў пакараньне ва ўстанове адкрытага тыпу № 7 у Купліне, афіцыйна прад’явяць абвінавачаньне. Пасьля гэтага Рубцова перавядуць у бліжэйшы сьледчы ізалятар (СІЗА), імаверна ў Баранавічы, адзначаюць праваабаронцы.

У панядзелак раніцай Юрыю Рубцову ў спэцкамэндатуры ў Купліне Пружанскага раёну загадалі сабраць рэчы. Яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і адвезьлі ў раённы Сьледчы камітэт. Супраць палітвязьня заведзеная крымінальная справа паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі), яму пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Учора зь Сьледчага камітэту Пружанскага раёну Юры Рубцоў праз тэлефон паведаміў Свабодзе, што абвяшчае галадоўку і адначасова байкот сьледзтву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG