Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Правесьці кангрэс не ўдалося з-за супрацьдзеяньня кіраўнікоў астатніх апазыцыйных структураў


«Я дастаткова зразумела патлумачыў сваю матывацыю ў заяве. Таму мне пакуль што дадаць да гэтага няма чаго», — заявіў Уладзімер Някляеў Радыё Свабода, адказваючы на пытаньне аб матывах свайго ўчынку.

На пытаньне Свабоды, ці трэба ўспрымаць гэтае рашэньне як пратэст супраць сытуацыі, якая склалася ў апазыцыі, і ці разьлічвае ён, што ягоны выхад паспрыяе кансалідацыі дэмсілаў, Някляеў адказаў:

«Я ўсё напісаў у заяве. Я ставіў сабе на мэце правядзеньне кангрэсу, на якім быў бы вылучаны адзіны кандыдат і прынятая адзіная праграма на выбары прэзыдэнта Беларусі 2015 году. Гэтай мэты не ўдалося дасягнуць, таму я напісаў гэтую заяву. Каб гэтай мэты не ўдалося дасягнуць па нейкіх аб’ектыўных прычынах, я б гэтай заявы не пісаў. Але мэты не ўдалося дасягнуць па суб’ектыўных прычынах — па супрацьдзеяньні кіраўнікоў астатніх апазыцыйных структураў. Вось і ўсё».

Ад падрабязнага інтэрвію Ўладзімер Някляеў пакуль што адмаўляецца.

Нагадаем, учора БелаПАН распаўсюдзіў заяву Някляева, у якой ён паведаміў пра свой выхад з апазыцыйных структураў, у тым ліку з кампаніі «Гавары праўду»:

«Двухгадовыя перамовы беларускай апазыцыі па вылучэньні адзінага кандыдата і вызначэньні сумеснай праграмы на прэзыдэнцкія выбары 2015 завяршыліся безвынікова, — гаворыцца ў заяве палітыка. — У сувязі з гэтым заяўляю пра свой выхад з апазыцыйных структураў, у тым ліку з грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“, актывістам якой я назаўжды ўдзячны за працу і падтрымку. Незалежнасьць і дэмакратычная будучыня Беларусі застаюцца для мяне найважнейшай каштоўнасьцю. Дзеля гэтага я буду працаваць і далей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG