«Перамовы ідуць. Але абодва бакі ўстрымліваюцца ад камэнтароў на дадзены момант. Мы спадзяёмся, што перамовы будуць пасьпяховымі і дамова будзе дасягнута. Спадзяюся — хутка», — заявіла Мора на міжнародным экспэртным форуме «Менскі дыялёг».
Яна не змагла сказаць, калі трэба чакаць нейкага выніку ад гэтых перамоваў.
Выступаючы на форуме «Менскі дыялёг», Майра Мора заявіла, што Эўразьвязу трэба зьмяніць сваю палітыку адносна краін усходнеэўрапейскага рэгіёну.
Яна адзначыла, што за апошнія 10 гадоў значна павялічылася напружанасьць на ўсходніх межах ЭЗ: спачатку ў сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асэтыі, які выклікаў запуск праграмы «Ўсходняе партнэрства», а цяпер у сувязі з украінскім крызісам.
«У гэтым прычына, чаму пасьля 10 гадоў трэба пераглядзець усходнюю палітыку Эўразьвязу», — адзначыла яна.