Упершыню ў гісторыі папа Рымскі сустракаецца з Маскоўскім патрыярхам. Сустрэча Францішка і Кірыла адбудзецца ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці на Кубе, калі ў Менску будзе ўжо вечар.
Да пэрспэктывы разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай авіябазы Ўкраіна ставіцца насьцярожана. Пра гэта журналістам у Менску заявіў дарадца прэзыдэнта Пятра Парашэнкі Ігар Сьмяшко.
Галоўная прычына таго, што ніводзін з пунктаў менскіх пагадненьняў да гэтага часу ў поўнай меры не рэалізаваны, заключаецца ў няправільнай ацэнцы супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны.
Калі перамовы «Менск-3» і адбудуцца, яны маюць стаць апошнімі, бо чым больш зацягваецца рашэньне ўкраінскага канфлікту, тым цяжэйшым яно становіцца, мяркуе міністар замежных спраў Беларусі.
Ні адзін з пунктаў менскіх дамоўленасьцяў па Данбасе ня быў цалкам выкананы і прагрэсу ў гэтым пытаньні не назіраецца.
Бакі канфлікту на Данбасе ня ўклаліся ў тэрміны выкананьня менскіх дамоўленасьцяў.
Палітоляг Віктар Каспрук перакананы, што пасьля таго, як Расея пакіне ўкраінскія тэрыторыі, Крым і Данбас, Украіна павінна атрымаць ад Масквы кантрыбуцыю.
Партыя БНФ мае намер падаць у суд на вярхоўнага атамана грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае казацтва» Мікалая Ўлаховіча за параўнаньне з ІДзІЛ. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Асноўнай тэмай сёлетняй акцыі на Дзень Волі будзе абарона незалежнасьці, але сацыяльна-эканамічныя лёзунгі таксама будуць прысутнічаць.
У сытуацыі з атрыманьнем крэдытаў прагрэсу не назіраецца, а рэфармаваць эканоміку беларускія ўлады ня хочуць.
Казацтва ня мае гістарычных каранёў на Беларусі, а сёньняшнія казацкія арганізацыі — наагул «пятая калёна», перакананы доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
За студзень 2016 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў вызначэньні МВФ скараціліся на 149 млн даляраў і, паводле папярэдніх дадзеных, на 1 лютага склалі 4 млрд 26,8 млн даляраў.
Былы прэзыдэнт Грузіі, цяперашні старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі ў інтэрвію часопісу «Большой» назваў беларусаў народам, «народжаным для свабоды».
Беларускія палітыкі ў інтэрвію Свабодзе пракамэнтавалі сытуацыю з хваляй антыбеларускіх публікацыяў у расейскай прэсе, дзе Беларусь абвінавачваюць у росьце нацыяналістычных настрояў і русафобіі па аналёгіі з Украінай.
Дырэктар Бярэзінскага філіяла ААТ «Здравушка-мілк» Аляксандар Арцямовіч у інтэрвію Свабодзе абверг заяву Рассельгаснагляду аб тым, што беларускія сыры могуць выклікаць ракавыя захворваньні.
Свабода спытала беларускіх апазыцыйных палітыкаў, якое рашэньне ЭЗ па праблеме санкцыяў супраць афіцыйнага Менску яны б палічылі правільным у сёньняшняй сытуацыі.
Матывацыя ўдзельнікаў Слуцкага паўстаньня мела як сацыяльна-эканамічны, так і ідэалягічны складнік.
Расея пагражае зьменшыць аб’ёмы паставак нафты ў Беларусь у адказ за недапастаўкі беларускага бэнзіну на расейскі рынак. Але экспэрты лічаць, што Масква, хутчэй, блефуе.
У адной зь менскіх школ бацькам прапанавалі зрабіць разам зь дзецьмі валянцінкі для Аляксандра Лукашэнкі і іншых дзяржаўных дзеячаў.
Частка расейскай палітычнай эліты можа заахвочваць зьяўленьне антыбеларускіх публікацыяў у СМІ, бо лічыць Беларусь штучным дзяржаўным утварэньнем.
Загрузіць яшчэ