Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ будзе судзіцца з Улаховічам з-за ІДзІЛ


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Партыя БНФ мае намер падаць у суд на вярхоўнага атамана грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае казацтва» Мікалая Ўлаховіча за параўнаньне з ІДзІЛ. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Мы лічым такія выказваньні абсалютна недапушчальнымі, — сказаў Янукевіч. — Відавочна, што гэта зьяўляецца часткай расейскай прапаганды. Мы бачым, як удзельнікаў украінскай рэвалюцыі расейскія СМІ і палітыкі неаднаразова называлі фашыстамі, экстрэмістамі і гэтак далей. Мы бачым, што цяпер разгортваецца інфармацыйная атака на Беларусь. Патрыятычныя беларускія сілы, якія дзейнічаюць у адпаведнасьці з заканадаўствам, выключна ў нацыянальных інтарэсах Беларусі, пачынаюць ачарняць, навешваць на іх ярлыкі».

«ІДзІЛ — гэта тэрарыстычная арганізацыя, якая адказная за забойства тысяч мірных грамадзян, — адзначыў старшыня Партыі БНФ. — І, безумоўна, выкарыстаньне назваў нашай арганізацыі і ІДзІЛ недапушчальна. Мы праз суд будзем патрабаваць ад Ўлаховіча выбачэньняў і дэзавуяваньня гэтых заяваў».

У мінулую суботу ў Менску Мікалай Улаховіч заявіў:

Мікалай Улаховіч
Мікалай Улаховіч

«Як ніколі нашай радзіме Беларусі неабходны спакой і вытрымка, а не хаос і ілжэдэмакратыі, якія спарадзілі ІДзІЛ на Блізкім Усходзе ці нешта да гэтага падобнае... Але ў нас ужо ёсьць франты — БНФ, „Малады фронт“, якія ў самы раз падобна ІДзІЛу, імкнуцца да каляровай рэвалюцыі ў Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG