Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: «Мы не займаем ні расейскую, ні амэрыканскую пазыцыю. Мы дзейнічаем адпаведна нашым інтарэсам»


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей

Калі перамовы «Менск-3» і адбудуцца, яны маюць стаць апошнімі, бо чым больш зацягваецца рашэньне ўкраінскага канфлікту, тым цяжэйшым яно становіцца, мяркуе міністар замежных спраў Беларусі.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей выказаў меркаваньне, што пагроза пераходу канфлікту на Данбасе ў замарожаную стадыю цалкам рэальная. Пра гэта ён сказаў на міжнароднай канфэрэнцыі «Менскі дыялёг», прысьвечанай гадавіне менскіх дамоўленасьцяў. Канфэрэнцыя праходзіць 11 лютага ў менскім гатэлі «Рэнэсанс».

Украінскі крызіс даўно выйшаў за межы адной краіны — ён наўпрост ці ўскосна закранае ўсе суседнія дзяржавы і ў цэлым Эўропу, заявіў Макей. Паводле ягоных словаў, дасягнутыя год таму ў Менску пагадненьні згулялі ключавую ролю ў зьніжэньні градусу канфлікту на Данбасе.

«Менск-2 стаў своеасаблівым пунктам адліку ва ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Менскія пагадненьні былі выключна своечасовымі, яны дазволілі ўратаваць сотні, а можа, і тысячы жыцьцяў. Гэта самае галоўнае», — заявіў міністар.

Але канчатковае ўрэгуляваньне канфлікту яшчэ не дасягнутае, дадаў ён.

Макей кажа, што хацеў бы, каб перамовы «Менск-3», калі адбудуцца, былі апошнімі:

Чым даўжэй адкладаецца канчатковае вырашэньне канфлікту, тым мацней становіцца яго ўласная інэрцыя, якія абцяжарвае рашэньне канфлікту.

«Чым даўжэй адкладаецца канчатковае вырашэньне канфлікту, тым мацней становіцца яго ўласная інэрцыя, якія абцяжарвае рашэньне канфлікту. Пагроза пераходу канфлікту ў замарожаную стадыю цалкам рэальная. Таму цяпер неабходныя фактычна штодзённыя малыя крокі па дээскаляцыі і ўрэгуляваньні».

Разам з тым Макей адзначыў, што ў рашэньні канфлікту Беларусь выступае за перамовы «без аказаньня палітычнага і ваеннага ціску» і займае нэўтральную пазыцыю:

«Мы размаўляем з усімі бакамі. Мы не займаем ні расейскую, ні амэрыканскую пазыцыю. Мы дзейнічаем адпаведна нашым інтарэсам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG