Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Здравушка-мілк» пра абвінавачваньні ў атручваньні расейцаў: гэта неабгрунтавана


Дырэктар Бярэзінскага філіяла ААТ «Здравушка-мілк» Аляксандар Арцямовіч у інтэрвію Свабодзе абверг заяву Рассельгаснагляду аб тым, што беларускія сыры могуць выклікаць ракавыя захворваньні.

Нашы людзі выехалі ў Расею, каб разабрацца больш канкрэтна і даць абвяржэньне на гэтую заяву.

«Гэтыя абвінавачваньні неабгрунтаваныя. Пакуль няма ніякіх дадзеных, што гэта была за прадукцыя, зь якой партыі, зь якімі дакумэнтамі. Нашы людзі выехалі ў Расею, каб разабрацца больш канкрэтна і даць абвяржэньне на гэтую заяву», — паведаміў Арцямовіч.

Ён падкрэсьліў, што пра прэтэнзіі з боку Расеі яны даведаліся толькі з заявы Рассельгаснагляду, якая была растыражаваная СМІ. Наўпрост з прадпрыемствам расейскі бок не зьвязваўся, ніякіх дакумэнтаў ці заяваў не дасылаў.

Учора Рассельгаснагляд заявіў, што беларускія сыры могуць выклікаць ракавыя захворваньні, таксама яны асабліва небясьпечныя пры захворваньнях сардэчна-сасудзістай і страўнікава-кішачнай сыстэмаў. Прычына палягае ў істотным перавышэньні дазволенай масавай долі кансэрванту Е251 у беларускіх сырах шэрагу прадпрыемстваў.

У прыватнасьці гаворка ідзе пра прадукцыю Камянецкага сыраробнага завода, бярэзінскага філіяла ААТ «Здравушка-мілк», браслаўскага філіяла Глыбоцкага малочна-кансэрвавага камбіната і капыльскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната.

«Маецца на ўвазе, што ў нашай прадукцыі знайшлі перавышэньне нітратаў звыш дапушчальнай нормы. Але ў каўбасе дапушчальная норма, напрыклад, у 5 разоў больш, чым у сыры», — адзначыў дырэктар бярэзінскага філіяла «Здравушка-мілк», тлумачачы сутнасьць прэтэнзіяў расейскага боку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG