Расейская прапаганда — гэта зброя масавага зьнішчэньня, якая пры пэўных умовах можа быць павернута супраць незалежнасьці Беларусі.
Чым адрозьніваюцца Барыс Ельцын і Ўладзімер Пуцін як палітычныя лідэры? І што агульнага было ў іхнім стаўленьні да Беларусі?
У сваю чаргу, сам Дабравольскі ў інтэрвію Свабодзе назваў словы старшыні Белтэлерадыёкампаніі і іншых удзельнікаў праграмы хлусьнёй
Экспэрты прагназуюць, што эканамічны крызіс у Беларусі ў 2016 годзе працягнецца, узровень жыцьця будзе падаць, а даляр будзе каштаваць ня менш за 20 тысяч рублёў.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што пасьля ўвядзеньня зоны свабоднага гандлю паміж ЭЗ і Ўкраінай, беларускія тавары, якія экспартуюцца ў Расеі, будуць кантралявацца яшчэ больш пільна.
Украінскі палітоляг Уладзімер Фясенка лічыць, што нягледзячы на складанасьці ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Ўкраіны, бакі будуць шукаць узаемапрымальны кампраміс.
Палітолягі ў размове з Свабодай не прагназуюць унутрыпалітычных узрушэньняў у Беларусі ў 2016 годзе, але зьвяртаюць увагу на нарастаючае значэньне эканамічнага і зьнешнепалітычнага фактараў.
Удзельнік студэнцкай акцыі пратэсту, якая прайшла 2 сьнежня, студэнт 2-га курсу філфаку БДУ Глеб Вайкуль атрымаў позву ў суд Маскоўскага раёну Менску.
Актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ў шосты раз падалі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю.
У сацсетках студэнты БДУ арганізавалі запіс на сустрэчу з рэктарам Сяргеем Абламейкам і зьвярнуліся ў студэнцкія арганізацыі ўнівэрсытэта з просьбай паспрыяць яе правядзеньню.
Санкцыі ЗША супраць беларускіх «дачок» расейскіх банкаў не прывядуць да іх банкруцтва і зьнікненьня. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказалі экспэрты.
Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў аб недапушчальнасьці выкарыстаньня сваіх пастоў у мэтах асабістага ўзбагачэньня.
Міт, віртуальнасьць, мыльная опэра, таленавітая хлусьня,— гэтак ацэньваюць экспэрты рэклямны ролік Мінінфармацыі аб Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіны ЭАЭС выпрацуюць захады па абароне рынку пасьля пачатку дзеяньня зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЭЗ.
Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не абмяркоўваюць пытаньне зьніжэньня коштаў на нафту і газ для Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка прагназуе хоць і невялікі, але рост беларускай эканомікі ў 2016 годзе. Але экспэрты ў гэты прагноз ня вераць.
Апазыцыйныя палітыкі збольшага станоўча ставяцца да прапановы правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў дзеля аб’яднаньня. Але ёсьць і тыя, хто ставяцца да гэтай ініцыятывы скептычна.
Прадстаўнікі беларускай культуры і грамадзкія дзеячы апублікавалі зварот да беларускай апазыцыі з заклікам правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў і аб’яднацца.
Палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі лічыць, што прэс-канфэрэнцыя Уладзімера Пуціна была наўмысна пабудаваная на двух прадуманых пасылах: супакоіць расейскае грамадзтва наконт эканамічнага крызісу і пераключыць увагу на зьнешняга ворага.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас прэс-канфэрэнцыі назваў забойства Барыса Нямцова злачынствам, але зрабіў пры гэтым цікавую агаворку.
Загрузіць яшчэ