Аўтарытэтныя польскія беларусісты, філёлягі, гісторыкі, этнографы, сацыёлягі і спэцыялісты ў іншых гуманітарных навуках бяруць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай 220-годзьдзю з дня нараджэньня Адама Міцкевіча. У праграме канфэрэнцыі, якая праходзіць 21–23 чэрвеня ў Менску, — пленарныя паседжаньні, працы ў сэкцыях, падарожжа па Міцкевічавых мясьцінах.