Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віленскія беларусы і «Саюдзіс» зьвярнуліся да Лукашэнкі і Грыбаўскайце з нагоды Курапатаў


Рэстарацыя «Поедим поедим» каля Курапатаў
Рэстарацыя «Поедим поедим» каля Курапатаў

Актывісты просяць спыніць дзейнасьць рэстарану «Поедем поедим» ля ахоўнай зоны Курапатаў.

Таварыства беларускай культуры ў Літве і Віленскае аддзяленьне «Саюдзіса» накіравалі зварот у абарону Курапатаў у розныя інстанцыі Беларусі і Літвы.

У ліку адрасатаў — прэзыдэнты дзьвюх краінаў, старшыні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Менску і Вільні, міністры замежных спраў і культуры Беларусі, старшыні Камітэту дзяржкантролю і Менскага аблвыканкаму, уладальнікі забаўляльна-рэстараннага комплексу «Поедем поедим».

«Курапаты — месца, дзе спачываюць дзясяткі тысяч ахвяраў сталінскага тэрору, людзі розных нацыянальнасьцяў — беларусы, расейцы, літоўцы, палякі, габрэі, латышы... Гэта ня проста маўклівыя невядомыя ахвяры, гэта нашы з вамі бабулі і дзядулі, іх суседзі, родныя, блізкія, знаёмыя. Тыя, чыё жыцьцё незаконна абарвала сталінская сыстэма. І сёньня, замест таго, каб даць ім спакойна спачываць, на іхных костках узьняўся забаўляльны комплекс, дзе людзі будуць весяліцца, танчыць, выпіваць, тым самым зьневажаючы сьвятую памяць дзядоў і прадзедаў», — гаворыцца ў калектыўным звароце.

Падпісанты просяць старшыню Менаблвыканкаму патлумачыць, кім быў выдадзены дазвол на будаўніцтва заказчыку «БелРэстінвэст», які ўзьвёў рэстаран на землях ахоўных зонаў курапацкага мэмарыялу.

Таксама яны зьвяртаюцца ў Камітэт дзяржкантролю па тлумачэньне наконт дзеяньняў адказных супрацоўнікаў абласной вэртыкалі і Міністэрства культуры, якія дазволілі будаўніцтва яшчэ да распрацоўкі дэталёвага пляну прылеглай тэрыторыі і праекту ахоўных зонаў мэмарыялу.

Актывісты просяць кампэтэнтныя органы ануляваць усе рашэньні, зьвязаныя зь незаконным будаўніцтвам, і абавязаць Мінкульт вярнуцца да праекту зонаў аховы помніка гісторыі «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій „Курапаты“» 2003 году як адзінага легітымнага дакумэнту.

Таксама аўтары ліста патрабуюць спыніць перасьлед абаронцаў Курапатаў і скасаваць выпісаныя ім штрафы.

У ліку тых, хто паставіў подпісы пад зваротам, старшыня рады Віленскага аддзяленьня руху «Саюдзіс» Ляанас Керасерус, першы намеснік і адказны сакратар рады Альгімантас Будрунас, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч, намесьнік старшыні Зьміцер Карачун, сябра таварыства Яўген Красоцкі ды іншыя.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Як расьсьледавалі забойствы ў Курапатах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:37 0:00

Чытайце таксама:

Вядомыя людзі пра рэстаран у Курапатах

«Схему зон аховы намаляваў я» — экс-чыноўнік Мінкульту, пры якім пабудавалі рэстаран ля Курапатаў

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

Вакол Курапатаў: схемы і праўда

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG