Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэр Туровіч перадаў узнагароды за фільм «Жоўты пясочак» удаве Васіля Быкава. ФОТА


Аляксей Туровіч перадае Ірыне Міхайлаўне Быкавай узнагароду за фільм «Жоўты пясочак»
Аляксей Туровіч перадае Ірыне Міхайлаўне Быкавай узнагароду за фільм «Жоўты пясочак»

Напярэдадні 15-й гадавіны з дня сьмерці пісьменьніка Васіля Быкава кінарэжысэр Аляксей Туровіч наведаў ягоную ўдаву Ірыну Міхайлаўну і перадаў на захоўваньне ўзнагароду за мастацкі фільм «Жоўты пясочак».

Туровіч: узнагарода належыць сям’і пісьменьніка

Летась Аляксей Туровіч за ўласныя сродкі зрабіў экранізацыю аднайменнага апавяданьня Васіля Быкава, у якім расказваецца пра масавыя расстрэлы «ворагаў народу» ў Курапатах пад Менскам. Фільм паказалі ў некаторых кінатэатрах Беларусі і ўключылі ў праграму тэлеканалу «Беларусь-3» на 22 чэрвеня 2018 году.

БТ пакажа фільм «Жоўты пясочак» паводле Быкава на дзень сьмерці пісьменьніка

Фільм «Жоўты пясочак» адзіны зь Беларусі аказаўся ў шорт-лісьце міжнароднага кінафэстывалю дэтэктыўных фільмаў і тэлепраграм праваахоўнай тэматыкі DetectiveFEST у Маскве, дзе змагаліся прадстаўнікі 70 краін сьвету. «За актуальнасьць тэмы» беларускі фільм быў уганараваны спэцыяльным прызам.

Рэжысэр перакананы, што статуэтка і дыплём мусяць стаць часткай музэйнай экспазыцыі ў гонар клясыка беларускай літаратуры. Пакуль ён знаходзіцца ў працоўным кабінэце Васіля Ўладзімеравіча ў ягонай менскай кватэры.

Фільм паводле Быкава пра расстрэлы ў Курапатах атрымаў прыз на фэстывалі ў Расеі

«Гэта ўзнагарода мусіць быць там, дзе ёй і належыць — сярод рэліквій Васіля Быкава, — кажа Аляксей Туровіч. — Думаю, так зрабіў бы і Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў, які доўга выношваў ідэю экранізацыі „Жоўтага пясочку“, неаднаразова быў у гэтым доме, раіўся з аўтарам, але так і не дачакаўся блаславеньня дзяржаўных установаў. Таму справай гонару перадаць сям’і тое, што будзе нагадваць пра геній мужа, бацькі, дзеда».

Аляксей Туровіч
Аляксей Туровіч

Ірына Міхайлаўна сказала, што гэты прыз мог бы заняць куды больш пачэснае месца, чым кватэра на 10-м паверсе. Але і праз 15 гадоў пасьля сьмерці Васіля Быкава няма месца, дзе можна было б у шырокім доступе пабачыць сьведчаньні таго, як нараджаліся шэдэўры аўтара. Зрэшты, як няма вуліцы, бюста, помніка.

Пры гэтым сама кватэра, кажа гаспадыня, усё больш ператвараецца ў склад пранумараваных рэчаў. Раз-пораз на парозе зьяўляюцца людзі, якія прадстаўляюцца музэйнымі работнікамі і ставяць інвэнтарныя нумары на партрэты і карціны, забіраюць кнігі і рукапісы, даюць на подпіс дамовы і пагадненьні. 92-гадовая Ірына Міхайлаўна толькі разводзіць рукамі, не разумеючы, дзеля чаго ўсё робіцца.

Ірына Быкава: Курапаты не яднаюць беларусаў

Ірына Міхайлаўна Быкава
Ірына Міхайлаўна Быкава

​Сёньня Курапаты зноў у эпіцэнтры ўвагі. Актывісты і неабыякавыя людзі пратэстуюць супраць камэрцыялізацыі народнага мэмарыялу. І, каб не супраціў, тут ужо ва ўсю прымаў бы наведнікаў рэстаран «Поедем поедим». У ліку абаронцаў, якія нясуць штодзённую вахту, і Аляксей Туровіч. Для аўтара фільма пра сталінскія рэпрэсіі гэта асабістая зьнявага.

Ірына Міхайлаўна Быкава сочыць за падзеямі вакол Куратараў.

«Калі мяне пачынаюць пытацца пра творчасьць Васіля, я ўзяла сабе за правіла адказваць: чытайце, думайце, рабіце высновы. Але ў гэтым выпадку сытуацыя, безумоўна, ненармальная. Ці варта чакаць, што нешта раптам зьменіцца? Сумняваюся. Паглядзіце навокал. Каго хвалююць Курапаты? Калі ў шырокім сэнсе. Вельмі малую колькасьць людзей, бальшыні няма ніякай справы. Трэба, каб было агульнае разуменьне бяды, каб яна яднала. Але адкуль гэтаму ўзяцца, калі ўсё столькі часу ўтойвалася?»

У пакоі Васіля Быкава
У пакоі Васіля Быкава

Васіль Быкаў напісаў «Жоўты пясочак» у 1995 годзе, неўзабаве пасьля таго, як праўда пра Курапаты стала набыткам галоснасьці, а ператварэньні ў дзяржаве пакідалі спадзеў на станоўчыя перамены.

У невялікім апавяданьні расказваецца, як шacьцёx зьнявoлeныx менcкaй тypмы-«aмэpыкaнкi» вязуць нa paccтpэл y Кypaпaты. Сьмяpoтнiкі самыя розныя: ceлянiн Аўтyx, ягoны aднaвяcкoвeц пaэт Фэлiкc Гpoм, былы бeлaгвapдзeeц Вaляp’янaў, мacкoўcкi злодзей Зaйкoўcкi, пapтыeц Шacтaк, чэкicт Сypвiлa.

У пакоі Васіля Быкава
У пакоі Васіля Быкава

Сытyaцыя, aпicaнaя ў твopы, не пaкiдae axвяpaм аніякага выбapу, хоць іх і суправаджае ўсяго адзін канваір. Людзі нacтoлькi pacтpyшчaныя мapaльнa, штo гaтoвыя пaкopлівa выкoнвaць любы зaгaд: выштурхоўваць загразлую ў лужыне мaшынy, кaпaць caбe ямy ў жоўтым пясочку.

Бaлючaя aўтapcкaя ipoнiя: пpaблeмa выбapy, якoй пicьмeньнiк тaк шмaт удзяляў yвaгi ў іншых твopax, зводзілася дa мiзэpнacьцi. Што ўрэшце каштавала жыцьця сотням тысяч беларусаў, закатаваных у Курапатах ды на іншых фабрыках сьмерці НКВД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG